Палац дожаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палац дожаў
італ.: Palazzo Ducale
Від на Палац дожаў
Від на Палац дожаў
45°26′01″ пн. ш. 12°20′25″ у. д.HGЯO
Краіна  Італія
Месцазнаходжанне Венецыя
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Архітэктар Філіпа Календарыа
Дата заснавання 1340
Будаўніцтва 13091424 гады
Сайт museiciviciveneziani.it/…
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Дэталь лоджыі

Палац дожаў (італ.: Palazzo Ducale) у Венецыі — помнік італьянскай гатычнай архітэктуры (XIV - XV стагоддзяў). Верагодным архітэктарам першага варыянту палаца быў Філіпа Календарыя. Асноўнае будаўніцтва было ажыццёўлена ў 1309-1424 гг.

Гэты галоўны будынак Венецыі быў перш за ўсё рэзідэнцыяй Дожаў рэспублікі. У палацы засядалі Вялікі савет і сенат, працаваў Вярхоўны суд і вяршыла свае справы таемная паліцыя. На першым паверсе размяшчаліся таксама канторы юрыстаў, канцылярыя, службы цэнзараў і марское ведамства.

Надбудаваны зверху балкон служыў святочнай трыбунай, з якой дож выходзіў да народа. Госці горада, якія прычальвалі да палаца з боку П'яцэты, аказваліся, такім чынам, каля ног кіраўніка Рэспублікі.

Разам з саборам Святога Марка, бібліятэкай Сан-Марка і іншымі будынкамі ўтварае галоўны архітэктурны ансамбль горада.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палац быў істотна пашкоджаны падчас пажару 20 снежня 1577 г. У ходзе рэстаўрацыі было вырашана пакінуць будынак у ранейшым гатычным стылі, замест таго, каб змяніць яго на больш сучасны.

Акрамя таго, каб выконваць функцыі рэзідэнцыі Дожаў, у палацы гэтак жа размяшчаліся палітычныя інстанцыі рэспублікі да акупацыі горада войскамі Напалеона ў 1797 годзе.

У цяперашні час будынак з'яўляецца музеем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]