Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.2+) (робат змяніў: ca:Nikolai Berdiàiev |
др робат дадаў: el:Νικολάι Αλεξάντροβιτς Μπερντιάεφ |
||
Радок 50: | Радок 50: | ||
[[cs:Nikolaj Berďajev]] |
[[cs:Nikolaj Berďajev]] |
||
[[de:Nikolai Alexandrowitsch Berdjajew]] |
[[de:Nikolai Alexandrowitsch Berdjajew]] |
||
[[el:Νικολάι Αλεξάντροβιτς Μπερντιάεφ]] |
|||
[[en:Nikolai Berdyaev]] |
[[en:Nikolai Berdyaev]] |
||
[[eo:Nikolaj Berdjajev]] |
[[eo:Nikolaj Berdjajev]] |
Версія ад 18:57, 17 ліпеня 2012
Мікалай Аляксандравіч БЯРДЗЯЕЎ (6 сакавіка 1874, Кіеў — 23 сакавіка 1948) — рускі філосаф і публіцыст.
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце (1894—98). 3 1917 прафесар філасофіі Маскоўскага ўніверсітэта. Арганізатар «Вольнай акадэміі духоўнай культуры ў Маскве» (1919). У 1922 высланы з СССР, жыў у Берліне, Парыжы.
Светапогляд
Знаходзячыся пад уплывам філасофіі І. Канта, Я. Бёме, А. Шапенгаўэра, Ф. Ніцшэ, У. Салаўёва, В. Разанава, абараняў ідэі экзістэнцыялізму, прапагандаваў прымат свабоды над быццём і чалавека над светам, адстойваў абсалютную каштоўнасць любой асобы і любой культуры.
У працах «Філасофія свабоды» (1911), «Дух і рэальнасць» (1937), «Экзістэнцыяльная дыялектыка боскага і чалавечага» (1952) і інш. абгрунтаваў канцэпцыю т.зв. новай рэлігійнай свядомасці, або хрысціянскага персаналізму. Паводле М. Бярдзяева, задача чалавека ў вызваленні свайго духу з палону ўяўнага быцця і «выхадзе з рабства ў свабоду», з варожасці свету ў «касмічную любоў»; гэта магчыма толькі пры выкананні строгіх правіл і норм паводзін, сфармуляваных у Старым запавеце (этыка закону), перайманні подзвігу Ісуса Хрыста (этыка збавення), выхаванні святасці, духоўным узвышэнні асобы і яе свабоднай любові да Бога-творцы (этыка творчасці). М. Бярдзяеў лічыў неапраўданымі сацыяльныя рэвалюцыі, якія прыводзяць «да вынішчэння святасці», гібелі духоўнай культуры. Ён сцвярджаў, што марксізм «засланіў» чалавека класам і не здольны вырашыць праблему свабоды і акгыўнасці асобы, асуджаў бесчалавечнасць, насілле і тэрор, якія сталі штодзённай практыкай таталітарных рэжымаў, у т.л. і сталінскага рэжыму ў СССР.
Даследаваў праблемы інтэлектуальнай гісторыі Расіі, распрацаваў канцэпцыю т.зв. «камюнатарнасці» (абшчыннасці) або рускай самабытнасці, за мяжой выступаў як патрыёт, прадстаўнік рускай культуры і праціўнік розных формаў месіянскай і шавіністычнай ідэалогіі.
Выбраная бібліяграфія
- Новое религиозное сознание и общественность. СПб., 1907;
- Душа России. М., 1915;
- Судьба России: Опыты по психологии войны и национальности. М., 1918 (репр. изд. М., 1990);
- Смысл истории. Берлин, 1923; М., 1990;
- О назначении человека. Париж, 1931; М., 1993;
- Русская идея: Осн. проблемы рус. мысли XIX — нач. XX в. Париж, 1946;
- Истоки и смысл русского коммунизма. Париж., 1955 (репр. изд. М., 1990);
- Философия неравенства. М., 1990;
- Самопознание: (Опыт филос. автобиогр.). М., 1991;
- Философия творчества, культуры и искусства. Т. 1—2. М., 1994;
- Царство Духа и царство Кесаря. М., 1995.
Літаратура
- Дубянецкі С. Бярдзяеў // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.