Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў
фр.: Nicolas Berdiaev
руск.: Бердяев, Николай Александрович
Bierdiajew phixr.jpg
Дата нараджэння 6 (18) сакавіка 1874
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1948(1948-03-24)[1][4] (74 гады) ці 23 сакавіка 1948(1948-03-23)[5][6] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна:
Месца працы
Навуковая ступень: доктар багаслоўя[d]
  • honoris causa[d] (1947)
  • Альма-матар:
    Commons-logo.svg Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў на Вікісховішчы
    Мікалай Бярдзяеў

    Мікалай Аляксандравіч БЯРДЗЯЕЎ (6 сакавіка 1874, Кіеў — 23 сакавіка 1948) — рускі філосаф і публіцыст.

    Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

    Вучыўся ў Кіеўскім універсітэце (1894—98). За ўдзел у «Саюзе барацьбы за вызваленне рабочага класа» выключаны з універсітэта і сасланы ў Валагодскую губерню. Выступаў у зборніках «Вехі», «Праблемы ідэалізму» і інш. Пасля рэвалюцыі (з 1917) быў прафесарам філасофіі Маскоўскага ўніверсітэта. Арганізатар «Вольнай акадэміі духоўнай культуры ў Маскве» (1919). У 1922 высланы з СССР, жыў у Берліне, Парыжы.

    Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

    Знаходзячыся пад уплывам філасофіі І. Канта, Я. Бёме, А. Шапенгаўэра, Ф. Ніцшэ, У. Салаўёва, В. Разанава, абараняў ідэі экзістэнцыялізму, прапагандаваў прымат свабоды над быццём і чалавека над светам, адстойваў абсалютную каштоўнасць любой асобы і любой культуры.

    У працах «Філасофія свабоды» (1911), «Дух і рэальнасць» (1937), «Экзістэнцыяльная дыялектыка боскага і чалавечага» (1952) і інш. абгрунтаваў канцэпцыю т.зв. новай рэлігійнай свядомасці, або хрысціянскага персаналізму. Паводле М. Бярдзяева, задача чалавека ў вызваленні свайго духу з палону ўяўнага быцця і «выхадзе з рабства ў свабоду», з варожасці свету ў «касмічную любоў»; гэта магчыма толькі пры выкананні строгіх правіл і норм паводзін, сфармуляваных у Старым запавеце (этыка закону), перайманні подзвігу Ісуса Хрыста (этыка збавення), выхаванні святасці, духоўным узвышэнні асобы і яе свабоднай любові да Бога-творцы (этыка творчасці). М. Бярдзяеў лічыў неапраўданымі сацыяльныя рэвалюцыі, якія прыводзяць «да вынішчэння святасці», гібелі духоўнай культуры. Ён сцвярджаў, што марксізм «засланіў» чалавека класам і не здольны вырашыць праблему свабоды і актыўнасці асобы, асуджаў бесчалавечнасць, гвалт і тэрор, якія сталі штодзённай практыкай таталітарных рэжымаў, у т. л. і сталінскага рэжыму ў СССР.

    Даследаваў праблемы інтэлектуальнай гісторыі Расіі, распрацаваў канцэпцыю т. зв. «камюнатарнасці» (абшчыннасці) або рускай самабытнасці, за мяжой выступаў як патрыёт, прадстаўнік рускай культуры і праціўнік розных формаў месіянскай і шавіністычнай ідэалогіі.

    Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

    • Новое религиозное сознание и общественность. СПб., 1907;
    • Душа России. М., 1915;
    • Судьба России: Опыты по психологии войны и национальности. М., 1918 (репр. изд. М., 1990);
    • Смысл истории. Берлин, 1923; М., 1990;
    • О назначении человека. Париж, 1931; М., 1993;
    • Русская идея: Осн. проблемы рус. мысли XIX — нач. XX в. Париж, 1946;
    • Истоки и смысл русского коммунизма. Париж., 1955 (репр. изд. М., 1990);
    • Философия неравенства. М., 1990;
    • Самопознание: (Опыт филос. автобиогр.). М., 1991;
    • Философия творчества, культуры и искусства. Т. 1—2. М., 1994;
    • Царство Духа и царство Кесаря. М., 1995.

    Зноскі

    1. 1,0 1,1 1,2 Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 9.
    2. Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907.
    3. 3,0 3,1 Бердяев Николай Александрович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    4. Бердяев Николай Александрович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    5. http://www.krotov.info/library/02_b/berdyaev/berd_chr.html
    6. http://anthropology.rchgi.spb.ru/berdyaev/berd_i2.htm

    Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

    • Дубянецкі С. Бярдзяеў // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.