Перайсці да зместу

Імануіл Кант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з І. Кант)
Імануіл Кант
ням.: Immanuel Kant
Дата нараджэння 22 красавіка 1724(1724-04-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 1804(1804-02-12)[1][3][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Johann Georg Kant[d]
Маці Anna Regina Kant[d]
Род дзейнасці філосаф, антраполаг, фізік, бібліятэкар, пісьменнік, педагог, выкладчык універсітэта, матэматык, philosopher of law
Навуковая сфера эпістэмалогія, метафізіка і этыка
Месца працы
Альма-матар
Мова(ы) твораў нямецкая
Школа/традыцыя Канціанства  (руск.)
Кірунак Нямецкая класічная філасофія  (руск.)
Перыяд XVIII ст.
Асноўныя інтарэсы эпістэмалогія, метафізіка, этыка
Значныя ідэі катэгарычны імператыў  (руск.), трансцэндэнтальны ідэалізм  (руск.), sapere aude  (руск.), трансцэндэнтальнае адзінства аперцэпцыі  (руск.), здольнасць меркавання, вечны мір  (руск.)
Аказалі ўплыў Платон, Дж. Берклі, Х. фон Вольф, Ё. Н. Тэтэнс  (руск.), Ф. Хатчесон  (руск.), М. дэ Мантэнь, Д. Юм, Р. Дэкарт, Г. Лейбніц, Дж. Лок, Н. Мальбранш  (руск.), І. Ньютан, Ж.-Ж. Русо, Б. Спіноза
Вядомыя вучні Jakob Sigismund Beck[d], Christian Jakob Kraus[d], Іаган Готліб Фіхтэ і Markus Herz[d][6]
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Імануіл Кант (22 красавіка 1724 — 12 лютага 1804) — нямецкі[7] філосаф эпохі Асветніцтва, пачынальнік нямецкай класічнай філасофіі.

Імануіл Кант нарадзіўся ў сціплым і па-асабліваму набожным асяроддзі. Яго дзед Ян быў рымарам з Клайпеды. Бацькі — Ян-Георг, сёдзельнік з Кёнігсберга, і Анна-Рэгіна Ройтар[8]. Падлеткам ён наведвае каледж, а затым працягвае сваю адукацыю ва ўніверсітэце. Вывучаў фізіку, натуральныя навукі, матэматыку і філасофію. У 1747 годзе смерць бацькі прымусіла яго спыніць вучобу і пачаць працаваць у якасці выкладчыка. З 1755 года рэгулярна наведваў Кёнігсбергскі ўніверсітэт, а ў 1770 годзе стаў прафесарам гэтага ж універсітэта. Кант быў першым вялікім філосафам які атрымаў вышэйшую адукацыю. Яго лекцыі і публікацыі, гэтага перыяду, былі вельмі разнастайныя:па матэматыцы, логіцы, геаграфіі, багаслоўі, педагогіцы, праве, антрапалогіі, метафізіцы.

У 1781 годзе з’явіўся першы нумар часопіса «Крытыка чыстага розуму». Гэтая праца, у выніку не стала паспяховай для яе аўтара. Яшчэ адзін нумар убачыў свет у 1787 годзе Асноўныя філасофскія дактрыны Канта з’яўляецца транс­цэн­дэн­таль­ны ідэалізм. Яго самымі вядомымі творамі з’яўляюцца «Крытыка чыстага розуму» і «Крытыка разумовых здольнасцей». Адной з цэнтральных тэм стаў прадмет чалавечай свабоды — вольна думаць, у адпаведнасці з самім сабой, і свабода выражэння думкі.

У творчай біяграфіі Імануіла Канта вылучаюць два перыяды: «дакрытычны» (1746—69) і «крытычны» (1770—97).

Для першага перыяду характэрны творы па пытаннях прыродазнаўства і філасофіі прыроды. Ранні І. Кант спрабаваў спалучаць некаторыя прынцыпы прыродазнаўчага матэрыялізму з ідэямі Г. Лейбніца і яго паслядоўніка X. Вольфа. У працы «Усеагульная натуральная гісторыя і тэорыя неба» (1755) развіў касмаганічную гіпотэзу пра паходжанне і развіццё Сонечнай сістэмы. У фізіцы, у развіццё ідэй Р. Дэкарта і Г. Галілея, абгрунтаваў новае вучэнне пра адноснасць руху і спакою, у біялогіі сфармуляваў ідэю генеалагічнай класіфікацыі жывёльнага свету, у антрапалогіі — ідэю натуральнай гісторыі чалавечых рас.

­Галоўныя творы «крытычнага» перыяду — «Крытыка чыстага розуму» (1781), «Крытыка практычнага розуму» (1788) і «Крытыка здольнасці суджэння» (1790). Паводле І. Канта, па-за межамі пачуццёвых феноменаў існуе непазнавальная, але аб’ектыўная ў абсалютным сэнсе рэальнасць, аб якой у тэорыі пазнання маюцца толькі даволі абстрактныя паняцці — наўмены, якія не даюць нічога для пазнання «рэчаў у сабе», але дазваляюць мысліць пра іх як аб спасцігальных сутнасцях. Ён адзначаў супярэчлівасць розуму і мыслення наогул, паказаў, што пазнанне рухаецца ў рэчышчы гнасеалагічных процілегласцей, якія ўзнікаюць і патрабуюць свайго вырашэння (антыномія).

У аснове этыкі І. Канта — праблема годнасці і самакаштоўнасці кожнай асобы, што адпавядала ідэям Французскай рэвалюцыі (1789) аб усеагульных і неад’емных правах чалавека і грамадзяніна. Яно выкладзена ў працах «Асновы метафізікі і маралі» (1785), «Метафізіка нораваў» (1797), «Рэлігіі ў межах толькі розуму» (1798) і інш. Маральны закон, паводле Канта, патрабуе ад кожнага індывіда дзейнічаць так, каб правіла яго асабістых паводзін магло стаць правілам паводзін для ўсіх, т.зв. «катэгарычны імператыў»

Імануіл Кант падзяляў свет на дзве часткі — свет прыроды і свет свабоды. Першы з іх уяўляе сабой свет жорсткасці і зла, а другі, наадварот, свет культуры і маралі. Гэтыя два светы злучае, звязвае вялікая сіла Прыгажосці (сіла мастацтва).

У сувязі з аўтаномнасцю і самастойным існаваннем маральнасці філосаф прапанаваў сваё разуменне права, дзяржавы, палітыкі і гісторыі. У працах «Ідэі ўсеагульнай гісторыі ў сусветным грамадзянскім плане» (1784), «Да вечнага міру» (1795) і інш. паказаў, што «натуральнае» права павінна ўмацоўваць маральную свабоду асобы, г. зн. ствараць умовы для выканная ёю свайго абавязку.

І. Кант вызначыў тры неадчужальныя прынцыпы грамадскага жыцця ва ўмовах дзяржавы: свабода кожнага члена грамадства, роўнасць усіх падданых, самастойнасць кожнага грамадзяніна. У цэлым, на яго думку, чалавечае грамадства як адзіны механізм развіваецца ў кірунку да «ўсеагульнай прававой грамадзянскай супольнасці» або «сусветна-грамадэянскага стану», г. зн. да дасканалай ідэальнай рэспублікі. Дасягнуць ідэальнага стану грамадства, у якім панаваў бы мір паміж асобнымі людзьмі і дзяржавамі, можна, паводле Канта, толькі праз пераадоленне ўласцівых гісторыі антаганізмаў, супярэчнасцей, войнаў і звязаных з імі пакут і бедстваў людзей.

У сваіх творах ён выклаў асновы крытычнай эстэтыкі, у прыватнасці, эстэтыкі прыгожага, узнёслага і геніяльнага. Ужо сама цікавасць да прыгожага ў прыродзе, лічыў ён, узвышае чалавека ў маральных адносінах. Паводле Імануіла Канта, найвышэйшым праяўленнем культуры выступае менавіта яе эстэтычная праяўленне. Як эстэтык, І. Кант адзначаў, што ўжо сама цікавасць да прыгожага ў прыродзе ўзвышае чалавека ў маральных адносінах.

Распрацаваў вучэнне аб антыноміях (супрацьлегласцях) тэарэтычнага розуму, якое адыграла значную ролю ў развіцці дыялектыкі.

Некаторыя публікацыі Імануіла Канта:

  • 1755 — Allgemeine Naturgeschichte und Theorie Des Himmels (Агульная гісторыя прыроды і тэорыя нябёсаў)
  • 1763 — Der einzig mögliche Beweisgrund zu einer Demonstration des Daseins Gottes (Адзіны магчымы грунт для доказу дэманстрацыі існавання Бога)
  • 1764 — Beobachtungen über das Gefühl des Schönen und Erhabenen (Назіранні што да адчування прыгожага і ўзнёслага)
  • 1781 — Kritik der reinen Vernunft (Крытыка чыстага розуму)
  • 1783 — Beantwortung der Frage: Was ist Aufklärung? (Адказ на пытанне: што такое Асвета?, бел. пераклад Я.Бяласіна, 1997)
  • 1783 — Prolegomena zu einer jeden künftigen Metaphysik (Пралегамены да любой будучай філасофіі, бел. пераклад Л.Баршчэўскага, 2006)
  • 1784 — Idee zu einer allgemeinen Geschichte in weltbürgerlicher Absicht (Ідэя да супольнай гісторыі з касмпаліцкім намерам)
  • 1785 — Grundlegung zur Metaphysik der Sitten (Падмурак да метафізікі маралі)
  • 1786 — Metaphysische Anfangsgründe der Naturwissenschaft (Метафізічныя асновы прыродазнаўчых навук)
  • 1788 — Kritik der praktischen Vernunft (Крытыка практычнага розуму)
  • 1790 — Kritik der Urteilskraft (Крытыка разумовых здольнасцяў)
  • 1793 — Religion innerhalb der Grenzen der bloßen Vernunft (Рэлігія ў межах голага розуму)
  • 1795 — Zum ewigen Frieden (Да вечнага міру)
  • 1797 — Metaphysik der Sitten (Метафізіка маралі)
  • 1798 — Anthropologie in pragmatischer Hinsicht (Антрапалогія з прагматычнага гледзішча)
  • 1798 — Der Streit der Fakultäten (Сутыкненне здольнасцяў)
  • 1803 — Über Pädagogik (Пра педагогіку)
  • 1804 — Opus Postumum

Імануіл Кант аказаў значны ўплыў на філасофію рамантызму і ідэалізму ў XIX стагоддзі, і яго працы з’яўляюцца адпраўным пунктам для Гегеля. Кант лічыцца бацькам нямецкай класічнай філасофіі. Выкладзеная ім гіпотэза аб паходжанні Сонечнай сістэмы змяніла метафізічны погляд на свет.

На аснове яго вучэння ўзніклі розныя філасофскія кірункі і плыні (Бадэнская школа, Кантыянства, Марбургская школа, Неакантыянства).

На Беларусі філасофія Канта вядома з канца XVIII ст. Некаторыя яго творы, у т.л. трактат «Да вечнага міру», пераклаў і выдаў у Вільні Ю. Быхавец. Прафесар Віленскага ўніверсітэта Ян Г. Абіхт чытаў лекцыі ў духу вучэння Канта. Ян Снядэцкі лічыў асноватворным пачаткам навук, сістэмы Канта сенсуалізм, крытыкаваў яго тэзіс аб «чыстых» (апрыёрных) формах ведаў. Анёл Доўгірд прааналізаваў супярэчнасці ў канцэпцыі Імануіла Канта аб «рэчах у сабе», даследаваў на аснове прынцыпаў філасофіі «разважнага розуму» яго уяўленні аб трансцэндэнтальнай дыялектыцы і яго этычную канцэпцыю.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Адказ на пытанне: што такое Асвета? / Перакл. Я. Бяласіна, 1997;
  • Пралегомены да любой будучай філасофіі: Трактат / Перакл. Л. Баршчэўскі, 2006

Зноскі

  1. а б Immanuel Kant // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Immanuel Kant // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. Immanuel Kant // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118559796 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118559796 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. bigenc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2022. Праверана 11 жніўня 2022.
  8. [1] Архівавана 2 снежня 2020.