Гістарыяграфія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13: Радок 13:


== Этапы развіцця ==
== Этапы развіцця ==
Спробы асэнсавання развіцця гісторыі як віду дзейнасці ў межах літаратурнай і агульнафіласофскай традыцыі прадпрымаліся ўжо ў антычны час і эпоху Адраджэння ([[Цыцэрон]], [[Франчэска Патрыцы]], [[Жан Бадэн]] і інш.). Аднак само паняцце «гістарыяграфія» ужывалася толькі ў межах першага вызначэння. У XVII—XVIII стст. яно паступова выціскае іншыя тэрміны, якія азначалі занятак [[гісторыя]]й (аналістыка, летапісанне), а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі ''"гістарыёграфамі"''. У XVIII—XIX стст. у Францыі, Расіі і Прусіі існавала афіцыйная пасада гістарыёграфа. Першым у Францыі яе атрымаў [[Вальтэр]]. У Расіі яна прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам ({{нп3|Герхард Фрыдрых Мілер|Г. Ф. Мілеру|ru|Миллер, Герхард Фридрих}}, {{нп3|Міхаіл Міхайлавіч Шчарбатаў|М. М. Шчарбатаву|ru|Щербатов, Михаил Михайлович}}, [[Мікалай Міхайлавіч Карамзін|М. М. Карамзіну]]). Пасада давала ім грашовы аклад і доступ у архівы. Такую ж пасаду ў Прусіі займаў і нямецкі гісторык {{нп3|Леапольд фон Ранке|Л. Ранке|ru|Ранке, Леопольд фон}}.
Спробы асэнсавання развіцця гісторыі як віду дзейнасці ў межах літаратурнай і агульнафіласофскай традыцыі прадпрымаліся ўжо ў антычны час і эпоху Адраджэння ([[Цыцэрон]], [[Франчэска Патрыцы]], [[Жан Бадэн]] і інш.). Аднак само паняцце «гістарыяграфія» ужывалася толькі ў межах першага вызначэння. У XVII—XVIII стст. яно паступова выціскае іншыя тэрміны, якія азначалі занятак [[гісторыя]]й ([[Аналы|аналістыка]], [[летапіс|летапісанне]]), а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі ''"гістарыёграфамі"''. У XVIII—XIX стст. у Францыі, Расіі і Прусіі існавала афіцыйная пасада гістарыёграфа. Першым у Францыі яе атрымаў [[Вальтэр]]. У Расіі яна прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам ({{нп3|Герхард Фрыдрых Мілер|Г. Ф. Мілеру|ru|Миллер, Герхард Фридрих}}, {{нп3|Міхаіл Міхайлавіч Шчарбатаў|М. М. Шчарбатаву|ru|Щербатов, Михаил Михайлович}}, [[Мікалай Міхайлавіч Карамзін|М. М. Карамзіну]]). Пасада давала ім грашовы аклад і доступ у архівы. Такую ж пасаду ў Прусіі займаў і нямецкі гісторык {{нп3|Леапольд фон Ранке|Л. Ранке|ru|Ранке, Леопольд фон}}.


Да пач. XIX ст. з набыццём [[гісторыя]]й навуковага статусу склалася традыцыя ўключаць у гістарычныя творы абавязковую крытычную частку, якая прызначалася для разгляду прац папярэднікаў. Распаўсюдзіліся творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітых гісторыкаў. Але такія простыя формы апісання мінулага гісторыі не задавальнялі некаторых даследчыкаў. Таму [[Ё. Г. Дройзен]], [[М. В. Каяловіч]], Дж. Б. Бэры прапаноўвалі разглядаць пераемнасць ідэй, метадаў і спосабаў гісторыяпісання.
Да пач. XIX ст. з набыццём [[гісторыя]]й навуковага статусу склалася традыцыя ўключаць у гістарычныя творы абавязковую крытычную частку, якая прызначалася для разгляду прац папярэднікаў. Распаўсюдзіліся творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітых гісторыкаў. Такія простыя формы апісання мінулага гісторыі набылі назву гістарыяграфіі, але яны не задавальнялі некаторых даследчыкаў. Таму [[Ё. Г. Дройзен]], [[М. В. Каяловіч]], Дж. Б. Бэры прапаноўвалі разглядаць пераемнасць ідэй, метадаў і спосабаў гісторыяпісання.


Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў XX ст. Дзякуючы працы брытанскага даследчыка [[Робін Джордж Колінгвуд|Р. Дж. Колінгвуд]]а «Ідэя гісторыі» (1946), яе галоўнай мэтай стала вывучэнне гістарычнай думкі. Заходнееўрапейскія і амерыканскія гістарыёграфы звычайна аддавалі перавагу філасофскаму, тэарэтычнаму і метадалагічнаму аналізу твораў [[Гісторыя|гісторыі]]. Таму гістарыяграфічныя творы Р. Дж. Колінгвуда, [[Эдвард Халет Кар|Э. Х. Кара]], [[Георг Герсан Ігерс|Г. Г. Ігерса]], [[Кейт Джэнкінс|К. Джэнкінса]] і інш. разглядаюцца як частка інтэлектуальнай гісторыі.
Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў XX ст. Дзякуючы працы брытанскага даследчыка [[Робін Джордж Колінгвуд|Р. Дж. Колінгвуд]]а «Ідэя гісторыі» (1946), яе галоўнай мэтай стала вывучэнне гістарычнай думкі. Заходнееўрапейскія і амерыканскія гістарыёграфы звычайна аддавалі перавагу філасофскаму, тэарэтычнаму і метадалагічнаму аналізу твораў [[Гісторыя|гісторыі]]. Таму гістарыяграфічныя творы Р. Дж. Колінгвуда, [[Эдвард Халет Кар|Э. Х. Кара]], [[Георг Герсан Ігерс|Г. Г. Ігерса]], [[Кейт Джэнкінс|К. Джэнкінса]] і інш. разглядаюцца як частка інтэлектуальнай гісторыі.

У [[ХХ ст.]] значэнне тэрміна «гістарыяграфія» змянілася. Пад ёю сталі звычайна разумець сукупнасць гістарычных работ, прысвечаных той ці іншай праблеме або сукупнасць даследаванняў, аб'яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі (беларуская, расійская, амерыканская гістарыяграфія), тэарэтычнымі (ліберальная, дваранска-манархічная, марксісцкая гістарыяграфія), тэматычнымі (гістарыяграфія ВКЛ, гістарыяграфія аграрнай гісторыі), храналагічнымі (гістарыяграфія 20 — сярэдзіны 50-х гг., гістарыяграфія сярэдзіны 50 — 80-х гг. ХХ ст.). Не адразу зацвердзілася вызначэнне гістарыяграфіі як гісторыі гістарычнай навукі, якое стала ўжывацца з пачатку ХХ ст. Паколькі гісторыя гістарычнай навукі — гэта працэс развіцця навукі і яе падсістэм, то гістарыяграфія — гэта навуковая дысцыпліна, якая вывучае гэты працэс.


У першым савецкім падручніку па гістарыяграфіі (1941 г.) яна вызначалася толькі як гісторыя гістарычнай навукі. Ва ўмовах панавання адзінай марксісцкай філасофіі, роля гістарыяграфіі абмяжоўвалася вывучэннем такіх кірункаў, як 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).
У першым савецкім падручніку па гістарыяграфіі (1941 г.) яна вызначалася толькі як гісторыя гістарычнай навукі. Ва ўмовах панавання адзінай марксісцкай філасофіі, роля гістарыяграфіі абмяжоўвалася вывучэннем такіх кірункаў, як 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

Версія ад 16:43, 27 жніўня 2012

Вальтэр — першы гістарыёграф Францыі

Гістарыягра́фія (ад грэч. словаў ιστορία (гісторыя) і γράφω (пісаць): 1) працэс напісання гістарычных твораў; 2) сукупнасць даследаванняў па гісторыі, аб'яднаных агульнымі рысамі: тэматыкай, праблематыкай, паходжаннем і г. д.; 3) навуковая дысцыпліна, якая вывучае развіццё гістарычнай навукі і гістарычнай думкі. Гэта навука, якая вывучае працэс накаплення ведаў аб развіцці чалавечага грамадства і пераўтварэння іх у навуку, характарызуе розныя погляды на гістарычныя з'явы, разглядае працэс удасканалення метадаў гістарычнага даследавання.

Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна ўключае ў сябе выяўленне такіх важных акалічнасцяў, як: працэс накаплення і тлумачэння фактаў мінулага; ідэі, канцэпцыі, тэорыі і традыцыі, якія існавалі ў гісторыяпісанні; развіцця і распаўсюджання гістарычных ведаў; сувязь гісторыі з грамадскімі працэсамі, навукай і адукацыяй; удасканаленне філасофіі і метадалогіі гісторыі і г. д.

Крытэрыяў вызначэння гістарыяграфіі як самастойнай гістарычнай дысцыпліны — пяць:

  • значныя дасягненні ў галіне тэорыі і метадалогіі гістарычных даследаванняў;
  • фармаванне цэнтраў па распрацоўцы гістарычных праблемаў;
  • падрыхтоўка кадраў гісторыкаў, якія прафесійна займаюцца мінулым сваёй навукі;
  • стварэнне навуковых даследаванняў, якія асвятляюць працэс развіцця гістарычнай навукі;
  • фармаванне асаблівай навуковай лексікі.

Этапы развіцця

Спробы асэнсавання развіцця гісторыі як віду дзейнасці ў межах літаратурнай і агульнафіласофскай традыцыі прадпрымаліся ўжо ў антычны час і эпоху Адраджэння (Цыцэрон, Франчэска Патрыцы, Жан Бадэн і інш.). Аднак само паняцце «гістарыяграфія» ужывалася толькі ў межах першага вызначэння. У XVII—XVIII стст. яно паступова выціскае іншыя тэрміны, якія азначалі занятак гісторыяй (аналістыка, летапісанне), а тых, хто займаўся гісторыяй, называлі "гістарыёграфамі". У XVIII—XIX стст. у Францыі, Расіі і Прусіі існавала афіцыйная пасада гістарыёграфа. Першым у Францыі яе атрымаў Вальтэр. У Расіі яна прысвойвалася вядомым вучоным і пісьменнікам (Г. Ф. Мілеру?!, М. М. Шчарбатаву  (руск.), М. М. Карамзіну). Пасада давала ім грашовы аклад і доступ у архівы. Такую ж пасаду ў Прусіі займаў і нямецкі гісторык Л. Ранке?!.

Да пач. XIX ст. з набыццём гісторыяй навуковага статусу склалася традыцыя ўключаць у гістарычныя творы абавязковую крытычную частку, якая прызначалася для разгляду прац папярэднікаў. Распаўсюдзіліся творы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці знакамітых гісторыкаў. Такія простыя формы апісання мінулага гісторыі набылі назву гістарыяграфіі, але яны не задавальнялі некаторых даследчыкаў. Таму Ё. Г. Дройзен, М. В. Каяловіч, Дж. Б. Бэры прапаноўвалі разглядаць пераемнасць ідэй, метадаў і спосабаў гісторыяпісання.

Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна сфарміравалася ў XX ст. Дзякуючы працы брытанскага даследчыка Р. Дж. Колінгвуда «Ідэя гісторыі» (1946), яе галоўнай мэтай стала вывучэнне гістарычнай думкі. Заходнееўрапейскія і амерыканскія гістарыёграфы звычайна аддавалі перавагу філасофскаму, тэарэтычнаму і метадалагічнаму аналізу твораў гісторыі. Таму гістарыяграфічныя творы Р. Дж. Колінгвуда, Э. Х. Кара, Г. Г. Ігерса, К. Джэнкінса і інш. разглядаюцца як частка інтэлектуальнай гісторыі.

У першым савецкім падручніку па гістарыяграфіі (1941 г.) яна вызначалася толькі як гісторыя гістарычнай навукі. Ва ўмовах панавання адзінай марксісцкай філасофіі, роля гістарыяграфіі абмяжоўвалася вывучэннем такіх кірункаў, як 1) арганізацыя навукі (структура навуковых і вучэбна-навуковых установаў, падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, крыніцазнаўчая база навукі, метадалагічная аснова даследаванняў, перыядычныя выданні і выдавецкая база і інш.); 2) дасягненні гістарычнай навукі (абагульняльныя калектыўныя працы, манаграфіі, артыкулы, дакументальныя публікацыі і інш.).

У беларускай гістарычнай навуцы гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна ўзнікла толькі ў другой палове XX ст. Прычым, працы прадстаўнікоў беларускай савецкай гістарыяграфіі У. М. Перцава, В. П. Раманоўскага, П. Ц. Петрыкава, У. М. Міхнюка былі скіраваныя пераважна на збор фактаў аб развіцці гістарычнай навукі на тэрыторыі толькі Беларусі. З крахам савецкай ідэалагічнай сістэмы і значнымі зменамі ў стане беларускай навуковай думкі гэтая тэндэнцыя была часткова пераадоленая. У гістарыяграфічных працах сучасных беларускіх гісторыкаў В. Ф. Кушнера, Г. М. Сагановіча, А. М. Нечухрына і інш. назіраецца імкненне пашырыць праблематыку, усталяваць сувязь з філасофіяй і метадалогіяй гісторыі. Вывучэннем сучаснай сусветнай гістарычнай думкі займаюцца В. М. Шутава, В. І. Менькоўскі, Дз. С. Самахвалаў і інш.

Роля гістарыяграфіі ў сучаснай гістарычнай навуцы

З сяр. 1980-ых гг. назіраецца працэс павелічэння цікавасці гісторыкаў да развіцця гістарыяграфіі. Часткова гэта тлумачыцца вялікай колькасцю выдаваемых штогод прац па гісторыі. Па сведчанню Ф. Р. Анкерсміта, у 1989 г. мінуўшчынай займалася болей гісторыкаў, чым за ўсе часы ад Герадота да 1960 г., што стварала праблему для маладых спецыялістаў, якія жадалі арыентавацца ў распрацоўцы тых ці іншых пытанняў. Разам з тым, гісторыя пачала губляць сваё дысцыплінарнае адзінства. Кожны напрамак арыентуецца на пэўную даследчую вобласць, узаемадзейнічае з рознымі дысцыплінамі, а значыцца больш адыходзіць ад адзіна прынятых узораў. Разнастайныя падыходы, якія спавядаюць іх прыхільнікі, усё часцей прыводзяць да непаразуменняў паміж вучонымі. Змяняецца сама мова гістарычнай навукі — тэрміналогія, разуменне розных паняццяў, тлумачэнне доказаў і г. д. Калі раней вызначальнае месца займала крыніцазнаўства (менавіта адзіныя падыходы да гістарычнай крыніцы аб'ядноўвалі большасць гісторыкаў), то сёння яно належыць гістарыяграфіі, якая разам з разглядам ступені вывучанасці даследчых праблем і аналізам гістарычнай думкі вымушаная выступаць у ролі навуковага перакладчыка.

Крыніцы

  • Марчанка І. Я. Гістарыяграфія // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 3. Веды — Графік / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл., карты. С.496,497.
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7
  • Коялович М. История Русского самосознания. — Минск, 1997
  • Рубинштейн Н. Русская историография. — М., 1941
  • Анкерсміт Ф. Гістарыяграфія і постмадэрнізм. // Беларускі гістарычны агляд. Том 9. Сш. 1 — 2. 2002. С. 105—128
  • Encyclopedia of Historians and Historical Writing. / Ed. by K. Boyd. Vol. 1- 2. — London-NY, 1998—1999
  • Global Encyclopedia of Historical Writing. / Ed. by D. Woolf. — London, 2004

Гл. таксама

Шаблон:Link FA