Чалавек: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др r2.7.1) (робат дадаў: ckb:مرۆڤ |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
||
Радок 31: | Радок 31: | ||
== Чалавек як сацыяльная істота == |
== Чалавек як сацыяльная істота == |
||
Сацыяльнае асяроддзе — канкрэтныя грамадскія адносіны, традыцыі, маральныя і прававыя ўстаноўкі, пры якіх нараджаецца і жыве чалавек. Такім чынам, сацыяльнае асяроддзе ўтвараюць людзі, аб'яднаныя ў розныя групы, з якімі кожны чалавек знаходзіцца ў спецыфічных адносінах і зносінах. Сацыяльнае асяроддзе ўздзейнічае на чалавека, аказвае ціск, падпарадкоўвае грамадскай думцы, захапляе, а нярэдка і прымушае да пэўнай накіраванасці сацыяльных паводзін. |
|||
Навуковыя веды, жыццёвы вопыт, матывы розных учынкаў, якія чалавек чэрпае з сацыяльнага асяроддзя, з'яўляюцца вядучымі ў фарміраванні асобы чалавека. На аснове асабістых якасцей (узровень адукацыі, мэтанакіраванасць, арганізатарскія здольнасці і інш.) кожнаму чалавеку належыць у грамадстве пэўнае месца. Акрамя сацыяльнага асяроддзя ў шырокім сэнсе слова, якое мае на ўвазе ўсё грамадства, вылучаюць і малыя сацыяльныя асяроддзі. Да іх адносяць сям'ю, клас, працоўны калектыў, членам якога з'яўляецца дадзены чалавек. |
|||
За час развіцця чалавечай цывілізацыі былі выпрацаваны пэўныя нормы паводзін людзей у розных грамадскіх групах. Гэтыя асаблівасці паводзін не заўсёды былі аднолькавыя. Яны грунтуюцца на нацыянальных традыцыях, звычаях, сацыяльным і саслоўным дзяленні людзей, нормах маралі, веравызнанні і інш. |
|||
Гл.: [[Грамадства]], [[Культура]], [[Цывілізацыя]], [[Антрапасацыягенез]], [[Чалавецтва]]. |
Гл.: [[Грамадства]], [[Культура]], [[Цывілізацыя]], [[Антрапасацыягенез]], [[Чалавецтва]]. |
||
Версія ад 08:09, 24 студзеня 2013
Чалавек (лац.: Homo sapiens sapiens), найвышэйшая ступень развіцця жывых арганізмаў на Зямлі, прадстаўнік біялагічнага віду, сацыяльная істота і суб'ект гісторыі і культуры.
Характарызацыя чалавека як найвышэйшай ступені развіцця лічыцца некаторымі праявай антропацэнтрызму.
Чалавек як біялагічная істота
Арганізм чалавека складаецца з вялікай колькасці разнастайных па форме, памерах і функцыях клетак. Нягледзячы на спецыялізацыю (структурныя змяненні клетачных элементаў у адпаведнасці з функцыяй, якую яны выконваюць), усе яны маюць агульны прынцып будовы (плазматычная мембрана, цытаплазма, ядро, арганоіды) і валодаюць асноўнымі ўласцівасцямі жывога (абмен рэчываў і энергіі, раздражняльнасць, узбудлівасць, праводнасць, сакрэцыя, дзяленне і інш.), уключаючы падтрыманне пастаянства ўнутранага асяроддзя клеткі. Плазматычная мембрана аддзяляе клетачнае змесціва ад знешняга асяроддзя і рэгулюе паступленне ў клетку і вывядзенне з яе розных рэчываў. Арганоіды і ядро забяспечваюць жыццёвыя функцыі клеткі.
Падобныя па будове, функцыях і паходжанні клеткі фарміруюць тканкі. Па характары дзейнасці (спецыялізацыі) усе тканкі падзяляюць на чатыры групы: нервовую, мышачную, эпітэліяльную і тканкі ўнутранага асяроддзя.
3 тканак утвораны органы — анатамічна адасобленыя часткі арганізма. Органы, якія сумесна забяспечваюць выкананне адной або некалькіх функцый, аб'ядноўваюцца ў сістэмы органаў (дыхальную, крывяносную, стрававальную і інш.). 3 сістэм органаў утвораны цэласны чалавечы арганізм, які здольны процістаяць неспрыяльным уздзеянням знешняга асяроддзя, што несумяшчальны з жыццём асобнай клеткі або сістэмы.
Гл.: Прыматы, Гамініды, Генетыка, Эвалюцыя, Антрапагенез, Раса, Пол.
Паводзіны і псіхіка
У аснове паводзін і вышэйшых псіхічных працэсаў чалавека ляжыць дзейнасць кары вялікіх паўшар'яў галаўнога мозга. Работа мозга працякае пры адначасовым удзеле абодвух паўшар'яў. Асноўная задача мозга — забяспечыць інтэграцыю сінхронных працэсаў узбуджэння і тармажэння ў розных нервовых цэнтрах.
Паводзінская дзейнасць фарміруецца з улікам навакольных абставін (успрыманне і адчуванне) і папярэдняга жыццёвага вопыту (памяць). На аснове гэтай інфармацыі адбываецца пабудова мадэлі дзеянняў (мысленне).
Надзвычай важную ролю ў паўсядзённым жыцці і творчасці адыгрывае маўленне. Дзякуючы яму робяцца магчымымі зносіны паміж людзьмі, перадача вопыту іншым пакаленням. На аснове зносін узнікае свядомасць — вышэйшая форма адлюстравання рэчаіснасці.
Сіла чалавечага інтэлекту, здольнасць абстрактна мысліць, знаходзіць неардынарныя падыходы да рашэння розных задач — усё гэта робіцца магчымым дзякуючы ўзгодненай рабоце ўсіх аддзелаў мозга, інтэграцыі бягучых працэсаў узбуджэння і тармажэння. Мозг з'яўляецца фундаментам, на аснове дзейнасці якога будуюцца ўсе псіхічныя працэсы. Яны вызначаюць паводзіны чалавека, які ажыццяўляе мэтанакіраваны кантроль над сваімі ўчынкамі і ацэньвае іх вынікі, узбагачае свае веды.
Гл.: Свядомасць, Розум, Мысленне
Чалавек як духоўная істота
Гл.: Вера, Дух, Душа, Гуманізм.
Чалавек як сацыяльная істота
Сацыяльнае асяроддзе — канкрэтныя грамадскія адносіны, традыцыі, маральныя і прававыя ўстаноўкі, пры якіх нараджаецца і жыве чалавек. Такім чынам, сацыяльнае асяроддзе ўтвараюць людзі, аб'яднаныя ў розныя групы, з якімі кожны чалавек знаходзіцца ў спецыфічных адносінах і зносінах. Сацыяльнае асяроддзе ўздзейнічае на чалавека, аказвае ціск, падпарадкоўвае грамадскай думцы, захапляе, а нярэдка і прымушае да пэўнай накіраванасці сацыяльных паводзін.
Навуковыя веды, жыццёвы вопыт, матывы розных учынкаў, якія чалавек чэрпае з сацыяльнага асяроддзя, з'яўляюцца вядучымі ў фарміраванні асобы чалавека. На аснове асабістых якасцей (узровень адукацыі, мэтанакіраванасць, арганізатарскія здольнасці і інш.) кожнаму чалавеку належыць у грамадстве пэўнае месца. Акрамя сацыяльнага асяроддзя ў шырокім сэнсе слова, якое мае на ўвазе ўсё грамадства, вылучаюць і малыя сацыяльныя асяроддзі. Да іх адносяць сям'ю, клас, працоўны калектыў, членам якога з'яўляецца дадзены чалавек.
За час развіцця чалавечай цывілізацыі былі выпрацаваны пэўныя нормы паводзін людзей у розных грамадскіх групах. Гэтыя асаблівасці паводзін не заўсёды былі аднолькавыя. Яны грунтуюцца на нацыянальных традыцыях, звычаях, сацыяльным і саслоўным дзяленні людзей, нормах маралі, веравызнанні і інш.
Гл.: Грамадства, Культура, Цывілізацыя, Антрапасацыягенез, Чалавецтва.
Літаратура
- Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.