Леў Данілавіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арфаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 88: Радок 88:
Пасля Леў Данілавіч падтрымліваў саюзныя адносіны з [[Залатая Арда|Залатой Ардой]], у яго падначаленні знаходзіўся і Кіеў, а сам ён насіў тытул Вялікага князя Кіеўскага.
Пасля Леў Данілавіч падтрымліваў саюзныя адносіны з [[Залатая Арда|Залатой Ардой]], у яго падначаленні знаходзіўся і Кіеў, а сам ён насіў тытул Вялікага князя Кіеўскага.


У [[1274]] годзе у адказ на наезд [[Трайдзень|Трайдзеня]] на [[Горад Драгічын, Польшча|Драгічын-Надбужскі]], здзейсніў паход на [[Горадня|Горадню]]. У канфлікт Льва Данілавіча з Трайдзенем былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Галіцкі князь звярнуўся за дапамогай да татарскага хана [[Менгуцімер]]а, «''прося себе помочи у него на Литвоу''». Даўшы Льву войска на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцімер адначасова прымусіў ісці на «Літву» залежных ад яго {{нп3|Бранскае княства|бранскага|ru|Брянское княжество}} і [[Смаленскае княства|смаленскага]] князёў. Да гэтага хаўрусу далучыліся [[Пінскае княства|пінская]] і [[Тураўскае княства|тураўская]] дружыны. Руска-татарскі паход 1274 года быў цяжкім ударам для [[Горадня|Горадзена]], але ён не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.
У [[1274]] годзе у адказ на наезд [[Трайдзень|Трайдзеня]] на [[Горад Драгічын, Польшча|Драгічын-Надбужскі]], здзейсніў паход на [[Горадзен]]. У канфлікт Льва Данілавіча з Трайдзенем былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Галіцкі князь звярнуўся за дапамогай да татарскага хана [[Менгуцімер]]а, «''прося себе помочи у него на Литвоу''». Даўшы Льву войска на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцімер адначасова прымусіў ісці на «Літву» залежных ад яго {{нп3|Бранскае княства|бранскага|ru|Брянское княжество}} і [[Смаленскае княства|смаленскага]] князёў. Да гэтага саюзу далучыліся [[Пінскае княства|пінская]] і [[Тураўскае княства|тураўская]] дружыны. Руска-татарскі паход 1274 года быў цяжкім ударам для [[Горадзен|Горадна]], але ён не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.


У [[1272]] годзе Леў Данілавіч перанёс сталіцу Рускага каралеўства ў [[Львоў]].
У [[1272]] годзе Леў Данілавіч перанёс сталіцу Рускага каралеўства ў [[Львоў]].

Версія ад 23:58, 28 лютага 2013

Леў Дані́лавіч
Леў Данілавіч на фоне горада Львова
Леў Данілавіч на фоне горада Львова
Сцяг Князь Галіцкі
(да 1269 года сумесна са Шварнам)
1264 год — 1301 год
Папярэднік Даніла Раманавіч Галіцкі
Пераемнік Юрый Львовіч
Сцяг Князь Валынскі
1292 год — 1301 год
Папярэднік Мсціслаў Данілавіч
Пераемнік Юрый Львовіч

Нараджэнне каля 1228 года
Смерць каля 1301 года
Род Раманавічы (Рурыкавічы)
Бацька Даніла Раманавіч Галіцкі
Маці Ганна Мсціслаўна[d]
Жонка Канстанцыя, дачка венгерскага караля Белы IV
Дзеці Юрый Львовіч Галіцкі,
Анастасія (жонка князя Земавіта Куяўскага),
Святаслава (манашка)
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леў Дані́лавіч (каля 1228 — каля 1301) — князь Перамышльскі (1240—1301), Белзскі (12451269), Холмскі і Галіцкі (1264— каля 1301, да 1269 разам з братамі Шварнам Данілавічам і Мсціславам), князь Валынскі (пасля 1292). Военачальнік і дыпламат. Другі сын Данііла Раманавіча Галіцкага, з валынскай галіны Рурыкавічаў. Стрыечны брат Аляксандра Неўскага (іх маці былі сёстрамі, дочкамі Мсціслава Удатнага), Рамана Міхайлавіча Бранскага (сястра Данііла была замужам за Міхаілам Чарнігаўскім).

У іншаземных крыніцах Леў Данілавіч двойчы названы «каралём Галіцкім», хаця, у адрозненне ад бацькі і сына, афіцыйна ніколі не каранаваўся. Паводле «Сінопсіса Кіеўскага», Леў пасля смерці бацькі таксама тытулаваўся Кіеўскім князем, аднак па некаторых звестках галіцкія князі ў гэты час Кіевам не валодалі.

У 1269 годзе Леў Данілавіч няўдала спрабаваў стаць Вялікім князем Літоўскім замест свайго брата Шварна Данілавіча.

Пасля Леў Данілавіч падтрымліваў саюзныя адносіны з Залатой Ардой, у яго падначаленні знаходзіўся і Кіеў, а сам ён насіў тытул Вялікага князя Кіеўскага.

У 1274 годзе у адказ на наезд Трайдзеня на Драгічын-Надбужскі, здзейсніў паход на Горадзен. У канфлікт Льва Данілавіча з Трайдзенем былі ўцягнуты амаль усе суседнія княствы. Галіцкі князь звярнуўся за дапамогай да татарскага хана Менгуцімера, «прося себе помочи у него на Литвоу». Даўшы Льву войска на чале з ваяводам Ягурчынам, Менгуцімер адначасова прымусіў ісці на «Літву» залежных ад яго бранскага?! і смаленскага князёў. Да гэтага саюзу далучыліся пінская і тураўская дружыны. Руска-татарскі паход 1274 года быў цяжкім ударам для Горадна, але ён не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.

У 1272 годзе Леў Данілавіч перанёс сталіцу Рускага каралеўства ў Львоў.

Падтрымліваў ажыўленыя дыпламатычныя сувязі з Чэхіяй, Венгрыяй, Вялікім княствам Літоўскім, Тэўтонскім ордэнам.

Пасля смерці кракаўскага князя Баляслава V Сарамлівага (1279) у саюзе з чэшскім каралём Вацлавам II спрабаваў захапіць Кракаў. Падтрымліваючы ў барацьбе за кракаўскі пасад Баляслава Мазавецкага (сына сястры Прадславы), вёў доўгую вайну з польскім князем Лешакам II Чорным.

Далучыў да Каралеўства Русі частку Закарпацця з Мука́чавым (каля 1280) і Люблінскую зямлю (каля 1292).

Памёр Леў каля 1301 года. Карона і ўладанні перайшлі да яго старэйшага сына Юрыя.