Перайсці да зместу

Мсціслаў Данілавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мсціслаў Данілавіч
Князь луцкі
1264 — пасля 1292
Пераемнік Юрый Львовіч
Сцяг Князь уладзімірскі
1288 — пасля 1292
Папярэднік Уладзімір Васількавіч
Пераемнік Леў Данілавіч

Нараджэнне XIII стагоддзе
Род Раманавічы[d]
Бацька Даніла Раманавіч
Жонка дачка хана Цягака
Дзеці Расціслаў Мсціславіч, Даніла Мсціславіч

Мсціслаў Данілавіч (? — пасля 1292) — князь луцкі (1264 — пасля 1292) і ўладзімірскі (1288 — пасля 1292).

Сын галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча.

У 1273 годзе разам са старэйшым братам князем Львом узначальваў паход на дапамогу князю Баляславу Сарамліваму, тым часам як уладзімірскі князь Уладзімір Васількавіч супрацьстаяў яцвягам. Пасля вяртання з польскага паходу князі паслалі войскі на чале з ваяводамі супраць яцвягаў і перамаглі іх.

У галіцка-валынска-ардынскім паходзе на Літву ўзімку 1274—1275 гадоў Мсціслаў ваяваў па Палессі, у паходзе зімы 1277—1278 гадоў частка луцкіх і галіцкіх сіл пацярпелі паразу пад Ваўкавыскам. Рускім князям прыйшлося задаволіцца вяртаннем палонных і пакінуць літоўскія ўладанні. У 1280 годзе па ініцыятыве Льва Данілавіча быў праведзены сумесны з ардынцамі Нагая паход пад Сандамір. Валынскія князі бралі ўдзел у паходзе прымусова (паводле рускага летапісу), іх войскі былі пасіўныя, галіцкае войска пры спробе развіць наступ на Кракаў было разбіта пад Газліцай. У 1285 годзе Мсціслаў браў удзел у галіцка-ардынскім паходзе на Венгрыю з Нагаем і Тула-Бугам, у 1286 годзе з Тула-Бугам пад Сандамір, у 1287 годзе з Тула-Бугам і Алгуем таксама ў Польшчу.

У 1288 годзе атрымаў у спадчыну Уладзімір-Валынскі і Берасце пасля смерці Уладзіміра Васількавіча. Леў быў незадаволены завяшчаннем свайго стрыечнага брата, і яго сын Юрый нават на некаторы час заняў Берасце. У 1289 годзе Мсціслаў атрымаў ад літоўскіх князёў Будзікіда і Будзівіда Ваўкавыск, у тым жа годзе дапамог Конраду Мазавецкаму захапіць Сандамір.

Сыны Мсціслава, напэўна, памерлі раней за бацьку, бо Уладзімірскае княства адышло Льву Данілавічу, а Луцкае — Юрыю Львовічу.

Жонка — дачка палавецкага хана Цягака (з 1253 года).

Дзеці

  • Расціслаў (пасля 1253 — пасля 1277), згадваецца адзін раз пад 1277 годам («прибеже Ра[с]тиславко Мьстиславль нагъ и босъ»), калі браў удзел у паходзе на Гродна.
  • Даніла (пасля 1264 — пасля 1280), згадваецца адзін раз зімою 1279—1280 гадоў, калі браў удзел у паходзе на Кракаў.
  • Котляр, М. Ф. Мстислав Данилович // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наук. думка, 2010. — Т. 7 : Мл — О. — С. 98. — 728 с. : іл. — ISBN 978-966-00-1061-1.