Георгій Васілевіч Штыхаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3920094 (translate me)
Радок 28: Радок 28:
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай гістарыяграфіі]]
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]]
[[Катэгорыя:Дактары гістарычных навук]]

[[be-x-old:Георгі Штыхаў]]
[[ru:Штыхов, Георгий Васильевич]]

Версія ад 01:24, 9 сакавіка 2013

Георгій Васілевіч ШТЫХАЎ (14 ліпеня 1927, в. Старая Беліца Гомельскага раёна) — беларускі археолаг і гісторык. Доктар гістарычных навук (1983), прафесар (1989).

Нарадзіўся ў сям'і служачых. Працаваў настаўнікам у школах Гродзенскай і Гомельскай вобл. (1956—1959). Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1956). Вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР (1959—1962), на фарміраванне гістарычнага светапогляду Г. Штыхава значна паўплывалі У. М. Ігнатоўскі і А. Р. Мітрафанаў. Малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, загадчык аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі Інстытута гісторыі АН БССР (1962—2000). У 1965 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Древний Полоцк (IX—XIII вв.)» (навук. кіраўн. — В. Р. Тарасенка). З 1982 ўзначальвае пастаянную камісію па археалагічным даследаванні старажытнага Мінска. У 1983 абараніў доктарскую дысертацыю «Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.)». Прафесар (1987). З 2000 — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Навуковыя зацікаўленні: археалогія і гісторыя Беларусі VI—XIII ст., гісторыя і археалогія Полацкай землі, вытокі беларускай народнасці. Вывучае гарады Полацкай зямлі і курганныя могільнікі ранняга сярэднявечча паўночнай і цэнтральнай Беларусі. Кіраваў экспедыцыямі па вывучэнні Полацка, Заслаўя, Віцебска, Барысава, Лукомля, Лагойска, Копысі. Падрыхтаваў 2 доктараў і 19 кандыдатаў навук. Узначальваў Беларускую асацыяцыю ахвяр палітычных рэпрэсій (1992—1994).

Лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).

Аўтар болей за 490 прац.

Асноўныя публікацыі

  • Археологическая карта Беларуси. — Вып. 2. — Мн., 1971;
  • Ажываюць сівыя стагоддзі. — Мн., 1974;
  • Древний Полоцк: IX—XIII вв. — Мн., 1975;
  • Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). — Мн., 1978;
  • Крывічы: Па матэрыялах раскопак курганоў у Паўночнай Беларусі — Мн., 1992;
  • Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. — Мн., 1999;
  • Галасы далёкіх продкаў. — Мн., 1968.;
  • Города Белоруссии по летописям и раскопам (IX—XIII вв.). — Мн. 1975;
  • Гісторыя Беларусі: ад старажытных часоў да канца XIII ст. Вучэб. дапам. — Мн., 1994;
  • Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі: Мн., 1996;
  • Мінск — сталіца ўдзельнага княства Полацкай зямлі // Гісторыя Мінска. — Мн., 2006.
  • Археолагі дапаўняюць летапісцаў / Г. В. Штыхаў. — Мінск: Беларуская навука, 2009.

Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7.