Васіль Радзівонавіч Тарасенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Васіль Радзівонавіч Тарасенка
Дата нараджэння 26 кастрычніка (7 лістапада) 1899
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1972(1972-12-07) (73 гады)
Род дзейнасці археолаг
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Васіль Радзівонавіч Тарасенка (26 кастрычніка (7 лістапада) 1899, Пётркаў-Трыбунальскі, цяпер Лодзінскае ваяводства, Польшча  — 7 снежня 1972) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1947).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут (1922), у 1926 г. — Смаленскі ўніверсітэт. У 1929—1941 г. быў супрацоўнікам Магілёўскага гістарычнага музея, выкладчыкам Магілёўскага педагагічнага інстытута. З 1944 г. навуковы супрацоўнік, у 1963—1966 г. загадчык сектара археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, выкладчык БДУ і Мінскага педагагічнага інстытута.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаваў помнікі жалезнага і каменнага вякоў на тэрыторыі Магілёўскай і Смаленскай абласцей. Першы пачаў вывучаць старажытны Мінск, дзе адкрыў драўляную гарадскую забудову, вулічныя маставыя з бярвён 11-13 ст., фундамент храма 12 ст. (гл. Мінскі храм). Выявіў шмат розных вырабаў гарадскіх рамеснікаў, у тым ліку залаты бранзалет са змяінымі галовамі. Вёў раскопкі ў Магілёве, Полацку, Ваўкавыску. Разам з А. М. Ляўданскім даследаваў у 1928—1930 г. Пелагееўскае гарадзішча ў Магілёве.

Адзін з аўтараў кніг «Гісторыя Мінска» (1967), «Гісторыя Беларуская ССР» (т.1, 1972), «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч.2, 1972) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Древняя история Могилёва и окрестностей в памятниках археологии // Копытин, В. Ф. Археологические памятники Могилёва и окрестностей / В. Ф. Копытин. — Могилёв, 1993. — С. 6-24;
  • Тарасенка Васіль Радзівонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. — С. 504.