Барысаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Горад Барысаў)
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Барысаў
Barysaŭ Montage (2017).jpg
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
45,97 км²
Насельніцтва
143 287 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0177 (7ХХХХХ)
Аўтамабільны код
5
Барысаў на карце Беларусі ±
Барысаў (Беларусь)
Барысаў
Барысаў (Мінская вобласць)
Барысаў

Бары́саў[2] (афіц. транс.: Barysaŭ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Барысаўскага раёна, на рацэ Бярэзіне. За 71 км на паўночны ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Орша, на аўтадарозе Мінск — Масква. Насельніцтва 143 287 чал. (2017)[1].

Герб і сцяг[правіць | правіць зыходнік]

Герб: у сярэбраным полі «барочнага» шчыта на траве сярэбраная брама паміж дзвюма вежамі пад чырвоным дахам, над якімі на сярэбраным воблаку стаіць Святы Пётр з двума ключамі ў руцэ.

Сцяг: прамавугольнае палотнішча з адносінамі шырыні і даўжыні як 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос: чырвонай, у адну чвэрць шырыні, белай (сярэбранай), у дзве чвэрці і зялёнай, у адну чвэрць; пасярэдзіне вонкавага боку — выява Святога Пятра з ключамі ў руцэ.

Вядомы зараз гістарычны герб Барысава быў дараваны гораду 14 чэрвеня 1792 г. каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле археалагічных даследаванняў, узнік у пачатку 12 ст., паводле сведчання В. Тацішчава заснаваны ў 1102 годзе полацкім князем Барысам Усяславічам, паводле іншых неверагодных звестак — у 1032 годзе вялікім князем кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам. Гарадзішча старажытнага Барысава размяшчалася на левым беразе ракі Бярэзіны. Упершыню згадваецца ў Лаўрэнцеўскім летапісе пад 1127 г. У 13—14 ст. тут быў пабудаваны замак.

Верагодна, у першай палове 14 ст. адбыўся перанос Барысава з першапачатковага месца (зараз — гарадзішча ў вёсцы Старабарысаў) на новае, у 4 км ніжэй па цячэнні Бярэзіны. Драўляны замак быў пабудаваны на востраве ў пойме ракі, злева ад яе галоўнага рэчышча, прыблізна ў 1,5 км на паўночны захад ад сучаснага аўтамабільнага моста.

У канцы 14 ст. Барысаў разам з навакольнай воласцю падпарадкоўваўся непасрэдна вялікаму князю Вітаўту. Апошні ў 1396 годзе выдаў «борысовцам» адмысловы прывілей, у якім вызначаў парадак прыёмкі і ўліку мядовай даніны.

Горад моцна пацярпеў у выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 (Гл. таксама Аблога Барысава).

У 1563 годзе Барысаў атрымаў магдэбургскае права. У 1563—1569 гг. цэнтр староства, належаў Агінскім, Радзівілам. З 1569 г. у Аршанскім павеце Віцебскага ваяводства.

З 1793 г. у складзе Расійскай імперыі, з 1795 цэнтр павета. У 1796 атрымаў герб. У вайну 1812 (26-29.11.1812) каля Барысава было нанесена значнае паражэнне французскай арміі ў час яе пераправы цераз раку Бярэзіну.

У 1905 г. заснаваны Барысаўскі шкло-хрустальны купецкі завод.

У маі 1917 г. пачаў дзейнасць Барысаўскі Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў[3].

З 1924 г. цэнтр раёна, у 1924—1927 гг. — Барысаўскай акругі. З 27.9.1938 — горад абласнога падпарадкавання.

У Вялікую Айчынную вайну акупанты на тэрыторыі горада стварылі 6 лагераў смерці, дзе знішчылі больш за 33 тыс. чалавек. (Гл. таксама Абарона Барысава (1941))

3 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, вызваліла Барысаў[4].

У 2006 г. адбылося аб'яднанне горада Барысава і Барысаўскага раёна ў адзіную адміністрацыйную структуру — Барысаўскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Барысаве.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, харчовай, швейнай, хімічнай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасці, па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш. Гасцініцы: «Бярэзіна», ААТ «БАТЭ», РУП «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Экран».

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Барысаўскі аб'яднаны музей. Дзейнічае народны тэатр.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

ФК БАТЭ — шматразовы чэмпіён Беларусі па футболу. Гарадскі стадыён у Барысаве акрэдытаваны для правядзення міжнародных матчаў па футболу.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Уваскрасенскі сабор

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.
  4. Адкрылі помнік Азі Асланаву // «Рэгіянальная газета»
  5. 5,0 5,1 5,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Результаты переписи 2009 года"Население Республики Беларусь: его численность и состав" (Том 2)
  7. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  12. Соседи по парте.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]