Пафлагонія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
Згодна [[Старажытнагрэчаская міфалогія|старажытнагрэчаскай міфалогіі]], назва Пафлагоніі паходзіць ад імя Пафлагона, унука [[Лікаон]]а. [[Гамер]] у "[[Іліяда|Іліядзе]]" ўзгадвае, што [[эліны|элінскаму]] насельніцтву Пафлагоніі папярэднічалі [[энеты]], якія на чале свайго мужнага правадыра Пілемена падтрымалі [[тэўкры|траянцаў]] у вайне з [[ахейцы|ахейцамі]].
Згодна [[Старажытнагрэчаская міфалогія|старажытнагрэчаскай міфалогіі]], назва Пафлагоніі паходзіць ад імя Пафлагона, унука [[Лікаон]]а. [[Гамер]] у "[[Іліяда|Іліядзе]]" ўзгадвае, што [[эліны|элінскаму]] насельніцтву Пафлагоніі папярэднічалі [[энеты]], якія на чале свайго мужнага правадыра Пілемена падтрымалі [[тэўкры|траянцаў]] у вайне з [[ахейцы|ахейцамі]].


У [[VII стагоддзе да н.э.|VII]] ст. да н. э. Пафлагонія была каланізавана элінамі-[[іанійцы|іанійцамі]]. Найбольш багатай калоніяй лічыўся [[горад Сіноп]]. [[Герадот]] узгадваў пафлаганійцаў як саюзнікаў або падданых [[персы|персаў]] ў вайне з [[Старажытная Грэцыя|Грэцыяй]]<ref>[Герадот, Палігімнія:72]</ref>. Але пасля грэка-персідскіх войн Пафлагонія фактычна стала незалежнай. У [[III стагоддзе да н.э.|III]] ст. да н. э. гэта вобласць была уключана ў склад [[Понт|Пантыйскай дзяржавы]], а ў [[I стагоддзе|I]] ст. н. э. у склад [[Рымская імперыя|Рымскай ісперыі]].
У [[VII стагоддзе да н.э.|VII]] ст. да н. э. Пафлагонія была каланізавана элінамі-[[іанійцы|іанійцамі]]. Найбольш багатай калоніяй лічыўся [[горад Сіноп]]. [[Герадот]] узгадваў пафлаганійцаў як саюзнікаў або падданых [[персы|персаў]] ў вайне з [[Старажытная Грэцыя|Грэцыяй]]<ref>[Герадот, Палігімнія:72]</ref>. Але пасля грэка-персідскіх войн Пафлагонія фактычна стала незалежнай. У [[III стагоддзе да н.э.|III]] ст. да н. э. гэта вобласць была уключана ў склад [[Понт|Пантыйскай дзяржавы]], а ў [[I стагоддзе|I]] ст. н. э. у склад [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]].


У [[Еўропа|еўрапейскіх]] [[геаграфія|геаграфічных]] сачыненнях назва Пафлагоніі традыцыйна выкарыстоўвалася да пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст.
У [[Еўропа|еўрапейскіх]] [[геаграфія|геаграфічных]] сачыненнях назва Пафлагоніі традыцыйна выкарыстоўвалася да пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст.

Версія ад 02:08, 19 сакавіка 2013

Пафлагонія на карце 1903 г.

Пафлагонія (стар.-грэч.: Παφλαγονία) — старажытная гістарычная вобласць на поўначы Малой Азіі.

Геаграфія

Гамер у апісанні энетаў, першасных насельнікаў Пафлагоніі, кажа, што яны — "племя народаў, якія жывуць ў Кіторы, Сесамі, каля ракі Парфенія, Кромны, Эгіяла, гары Эрыфін" [1]. Страбон вызначаў ўсходнюю мяжу Пафлагоніі ракою Галіс, адкуль пачыналася Кападокія. На поўдні мяжа праходзіла з Фрыгіяй, на захадзе — з Віфініяй. На поўначы Пафлагонія межавала з Чорным морам[2]. Такім чынам, гэта вобласць займала частку тэрыторыі сучасных паўднёвага прычарнаморскай і горнай Анатоліі.

Гісторыя

Згодна старажытнагрэчаскай міфалогіі, назва Пафлагоніі паходзіць ад імя Пафлагона, унука Лікаона. Гамер у "Іліядзе" ўзгадвае, што элінскаму насельніцтву Пафлагоніі папярэднічалі энеты, якія на чале свайго мужнага правадыра Пілемена падтрымалі траянцаў у вайне з ахейцамі.

У VII ст. да н. э. Пафлагонія была каланізавана элінамі-іанійцамі. Найбольш багатай калоніяй лічыўся горад Сіноп. Герадот узгадваў пафлаганійцаў як саюзнікаў або падданых персаў ў вайне з Грэцыяй[3]. Але пасля грэка-персідскіх войн Пафлагонія фактычна стала незалежнай. У III ст. да н. э. гэта вобласць была уключана ў склад Пантыйскай дзяржавы, а ў I ст. н. э. у склад Рымскай імперыі.

У еўрапейскіх геаграфічных сачыненнях назва Пафлагоніі традыцыйна выкарыстоўвалася да пачатку XX ст.

Зноскі

  1. Гамер, Іліяда, 2:852
  2. Страбон. Кніга 12, III:9
  3. [Герадот, Палігімнія:72]

Спасылкі