Людовік (герцаг Бургундскі): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33: Радок 33:
* {{ВТ-ЭСБЕ|Бургундский, Луи}}
* {{ВТ-ЭСБЕ|Бургундский, Луи}}


[[Катэгорыя:Род Бурбонаў]]
[[Катэгорыя:Дынастыя Бурбонаў]]
[[Катэгорыя:Спадчыннікі, якія не ўзышлі на прастол]]
[[Катэгорыя:Спадчыннікі, якія не ўзышлі на прастол]]
[[Катэгорыя:Герцагі бургундскія]]
[[Катэгорыя:Герцагі бургундскія]]

Версія ад 16:33, 29 кастрычніка 2013

Людовік, герцаг Бургундскі
фр.: Louis Duc de Bourgogne
Сцяг20-ы дафін Францыі
14 красавіка 1711 — 18 лютага 1712
Папярэднік Людовік Вялікі Дафін
Пераемнік Людовік XV

Нараджэнне 16 жніўня 1682(1682-08-16)
Версаль
Смерць 18 лютага 1712(1712-02-18) (29 гадоў)
палац Марлі, Францыя
Месца пахавання
Род Бурбоны
Бацька Людовік Вялікі Дафін
Маці Марыя Ганна Баварская
Жонка Марыя Адэлаіда Савойская
Дзеці Людовік (1704-1705)
Людовік Французскі (1707-1712)
Людовік XV
Веравызнанне каталік
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[1]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людовік, герцаг Бургундскі (фр.: Louis duc de Bourgogne; 16 жніўня 1682 — 18 лютага 1712) — дафін Францыі з 1711 года, сын Людовіка Вялікага Дафіна і Марыі Ганны Баварскай, старэйшы ўнук Людовіка XIV.

Атрымаў выхаванне ў духу каталіцкай набожнасці апошніх гадоў кіравання Караля-Сонца. З 1702 года дзед увёў герцага Бургундскага ў Дзяржаўны савет (да гэтага часу яго малодшы брат Філіп ужо стаў каралём Іспаніі Філіпам V). На прынца ўплывала прыдворная «набожная партыя» (devots), і ён сам неўзабаве завёў уласную групоўку, куды ўваходзілі яго настаўнік Фенелон, герцагі дэ Бавіе і дэ Шэўроз, а таксама Луі дэ Сен-Сімон (вядомы мемуарыст). Кружок падтрымліваў ідэю «асветнага абсалютызму» і дваранскай алігархіі з вялікай колькасцю кансультатыўных арыстакратычных «саветаў», якія адначасова абмяжоўвалі самаўпраўнасць караля і адціскалі ад стырна ўлады буржуазію. Заўчасная смерць герцага Бургундскага перашкодзіла планам яго кружка здзейсніцца, аднак некаторых падобных тэндэнцый незалежна працягвалі прытрымлівацца рэгент — Філіп II Арлеанскі і яго пераемнікі. Пры рэгенцтве нядоўгі час праіснавала полісінодыя, сістэма калектыўнага кіравання, а на працягу 1715—1789 года буржуазія сістэматычна абмяжоўвалася ў правах займаць дзяржаўныя пасады (у адрозненне ад умеранага дэмакратызму, уласцівага ў гэтай справе Людовіку XIV).

Пасля смерці бацькі ў 1711 годзе герцаг Бургундскі стаў спадчыннікам прастола і дафінам, аднак ужо ў лютым 1712 года сканаў разам са сваёй жонкай Марыяй-Адэлаідай Савойскай ад эпідэміі адзёру. Ад гэта хваробы праз месяц памер і іх старэйшы сын, 4-гадовы герцаг Брэтонскі. Малодшае двухгадовае дзіця, герцаг Анжуйскі, выжыў і пасля смерці прадзеда стаў у 1715 годзе каралём Людовікам XV.

Спасылкі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.