Ватраслаў Ягіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др added Category:Постаці славістыкі using HotCat |
||
Радок 6: | Радок 6: | ||
{{DEFAULTSORT:Ягіч}} |
{{DEFAULTSORT:Ягіч}} |
||
[[Катэгорыя:Постаці славістыкі]] |
Версія ад 10:14, 10 студзеня 2014
Ватраслаў Ягіч (харв.: Vatroslav Jagić; 6 ліпеня 1838, Вараждзін - 5 жніўня 1923, Вена) — харвацкі і расійскі філолаг-славіст, член Пецярбургскай АН (1880).
Скончыў Венскі ўніверсітэт (1860). Прафесар Наварасійскага (1872-74), Берлінскага (1874-80), Пецярбургскага (1881-86) і Венскага (1886-1908) універсітэтаў. Асноўныя працы прысвечаны праблемам мовазнаўства, філалогіі, тэксталогіі, палеаграфіі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, права, гісторыі (у т. л. гісторыі славяназнаўства). Ягіч адыграў вялікую ролю ў крыніцазнаўстве, падрыхтаваўшы выдання стараславянскіх і паўднёваславянскіх помнікаў. Яму належаць шматлікія даследаванні старажытнаславянскага пісьменства, пра мову стараславянскіх тэкстаў, па гісторыі харвацкай і рускай моў. Значную ўвагу Ягіч надаваў паўднёваславянскаму фальклору, старой харвацкай літаратуры, гісторыі рускай літаратуры 18 ст. Выдавец 1- а міжнароднага славістычнага часопіса, ініцыятар стварэння і рэдактар "Энцыклапедыі славянскай філалогіі". Аказаў істотны ўплыў на развіццё славістыкі ва ўсіх яе галінах, на аб'яднанне славістычнай працы ў розных краінах, выхаваў некалькі пакаленняў славістаў.