Расліны: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др →Спасылкі: выдаленне шаблона:FA, replaced: {{Link FA| → {{subst:Void| using AWB |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
||
Радок 58: | Радок 58: | ||
* [[Лішайнікі]] |
* [[Лішайнікі]] |
||
* [[Пратысты]] |
* [[Пратысты]] |
||
== Літаратура == |
|||
* Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. — Мн.: Беларуская навука, 2001. ISBN 985-08-0457-2 |
|||
== Спасылкі == |
== Спасылкі == |
Версія ад 16:33, 10 ліпеня 2015
Расліны | ||||||||||||
Файл:Diversity of plants image version 3.png | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Plantae Haeckel, 1866 | ||||||||||||
Аддзелы, аб'яднаныя ў групы | ||||||||||||
|
Раслі́ны (Plantae) — царства жывых арганізмаў. Важнейшае адрозненне раслін ад іншых жывых арганізмаў — здольнасць да аўтатрофнага харчавання, пры гэтым зялёныя расліны выкарыстоўваюць энергію сонечных прамянёў, здзяйсняюць фотасінтэз — працэс, у выніку якога ствараецца асноўная маса арганічнага рэчыва біясферы і падтрымліваецца газавы стан атмасферы. Такім чынам, расліны — галоўная першасная крыніца ежы і энергіі для ўсіх іншых формаў жыцця на Зямлі. Вядома каля 500 тыс. відаў цяпер існуючых раслін. З сярэдзіны XX стагоддзя з царства раслін вылучаюць самастойнае царства грыбоў. Усе праявы жыццядзейнасці раслін вывучае батаніка.
Вышэйшыя і ніжэйшыя
Усе расліны складаюць адну вялікую групу, у якую ўваходзяць вышэйшыя і ніжэйшыя расліны.
Да ніжэйшых раслін звычайна адносяць водарасці, агульны лік відаў якіх складае каля 35 тыс. відаў.
Да вышэйшых раслін адносяцца імхі, дзеразовыя, хвашчы, папараці, голанасенныя, пакрытанасенныя. У адрозненне ад ніжэйшых, у вышэйшых раслін ёсць выразна дыферэнцаваныя тканкі і органы. Ва ўсіх вышэйшых раслін мужчынскія і жаночыя рэпрадуктыўныя органы шматклеткавыя. Онтагенэз у вышэйшых раслін падзяляецца на эмбрыянальны і постэмбрыянальны перыяды.
Вышэйшыя па вельмі важнай прыкмеце — будове жаночых палавых органаў — падзяляюць на дзве буйныя групы: археганіяльныя і песцікавыя. Першая з іх уключае напрыклад аддзелы Мохавыя, Дзеразовыя, Хвашчовыя, Папаратнікавыя, Голанасенныя і аб'ядноўвае больш за 50 тыс. відаў. У прадстаўнікоў гэтай групы жаночы палавы орган мае форму архегонія. Другая група — песцікавыя, прадстаўлена адным аддзелам — пакрытанасеннымі (каля 250 тыс. відаў), жаночым палавым органам якіх з'яўляецца песцік.
Класіфікацыя
- Аддзел Мохападобныя (Bryophyta)
- Клас Пячоначнікі (Hepaticae)
- Клас Антацэротавыя імхі (Anthocerotae)
- Клас Лістасцябловыя імхі (Musci)
- Аддзел Псілотавыя (Psilotophyta)
- Аддзел Дзеразападобныя (Lycophyta)
- Аддзел Хвошчападобныя (Sphenophyta)
- Аддзел Папарацепадобныя (Pteridophyta)
- Аддзел Сагаўнікавыя (Cycadophyta)
- Аддзел Гінкгавыя (Ginkgophyta)
- Аддзел Хвойныя (Coniferophyta)
- Аддзел Гнетавыя (Gnetophyta)
- Аддзел Кветкавыя (Magnoliophyta)
- Клас Двухдольныя (Magnoliopsida)
- Клас Аднадольныя (Liliopsida)
Расліны і чалавек
Існаванне чалавека без раслін немагчыма ўявіць. Расліны для чалавека — гэта кісларод, ежа, будаўнічы матэрыял і шмат іншага. Сучаснае грамадства цяжка ўявіць без кавы і гарбаты, роўна як без вінаграду — асновы вінаробства, ці без тытуню. Расліны займаюць важнае месца ў гаспадарчай дзейнасці чалавека. Вялікая колькасць раслін служыць асноўнымі пастаўшчыкамі вітамінаў, а іншыя — крыніцай неабходных лекаў, рэчываў і прэпаратаў.
За сваю гісторыю чалавек навучыўся выводзіць і вырошчваць шматлікія формы раслін, якія адпавядаюць тым ці іншым адмысловым патрэбам. Аднак празмерна інтэнсіўная і далёка не заўсёды рацыянальная дзейнасць чалавека прывяла да знішчэння натуральнага расліннага покрыва на велізарных плошчах і паставіла пад пагрозу знікнення шматлікія віды.
Гл. таксама
Літаратура
- Раслінны свет: Тэматычны слоўнік. — Мн.: Беларуская навука, 2001. ISBN 985-08-0457-2