Слонімскі чыгуначны вакзал: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
|Тып кляштара = |
|Тып кляштара = |
||
|Тып будынка = |
|Тып будынка = |
||
|Архітэктурны стыль = неабарока |
|Архітэктурны стыль = [[неабарока]], [[мадэрн]] |
||
|Аўтар праекта = |
|Аўтар праекта = |
||
|Будаўнік = |
|Будаўнік = |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
|Commons = |
|Commons = |
||
}} |
}} |
||
'''Будынак вакзала''' — помнік архітэктуры [[неабарока]] ў [[Слонім]]е. Размешчаны па адрасе вул. Вакзальная, 11. Пабудаваны ў [[1922]] г. з цэглы. |
'''Будынак вакзала''' — помнік архітэктуры [[неабарока]] ў [[Слонім]]е. Размешчаны па адрасе вул. Вакзальная, 11. Пабудаваны ў [[1922]] г. з цэглы. Разам з [[вадацяжная вежа, Слонім|вадацяжнай вежай]], узведзенай у стылі мадэрн, складае адзіны [[архітэктурны ансамбль]]. |
||
== Архітэктура == |
== Архітэктура == |
Версія ад 22:32, 28 ліпеня 2015
Славутасць | |
Будынак вакзала | |
---|---|
53°05′42″ пн. ш. 25°20′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Слонім |
Архітэктурны стыль | неабарока, мадэрн |
Дата пабудовы | 1922 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000493 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Будынак вакзала — помнік архітэктуры неабарока ў Слоніме. Размешчаны па адрасе вул. Вакзальная, 11. Пабудаваны ў 1922 г. з цэглы. Разам з вадацяжнай вежай, узведзенай у стылі мадэрн, складае адзіны архітэктурны ансамбль.
Архітэктура
Вакзал уяўляе сабой прамавугольны ў плане мураваны будынак з мансардавым дахам складанага пластычнага малюнка.
Прасторавае развіццё кампазіцыі дасягаецца трохступеньчатым павышэннем аб'ёмаў, якое нарастае да цэнтра: ад адносна нізкіх бакавых крылаў праз цэнтральны аб'ём да мансардавага паверха.
У архітэктуры выкарыстаны стылізаваныя элементы барока. Франтальныя фасады маёць па цэнтры 2-павярховыя рызаліты з фігурнымі франтонамі, дэкарыраванымі валютамі, шарамі на пастаментах, філянговымі парапетамі. аднапавярховы аб'ём уваходнага тамбура завершаны «разарваным» франтонам. Фасады дэкарыраваны рустам, расчлянёны прамавугольнымі і арачнымі высокімі аконнымі і дзвярнымі праёмамі. Планіроўка калідорна-анфіладная. Квадратны ў плане вестыбюль у цэнтры кароткімі пераходамі злучаны з касавай залай, залай чакання. Службовыя памяшканні маюць асобныя ўваходы ў тарцах будынка. Цэнтральная лесвіца звязвае вестыбюль са службовым мансардавым паверхам.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 679.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Спасылкі
- Слонімскі чыгуначны вакзал на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Слонімскі чыгуначны вакзал на сайце Radzima.org
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слонімскі чыгуначны вакзал