Партал: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 32 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q854429 (translate me)
Радок 12: Радок 12:


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==
* [[Развор]] — праём ці адтуліна ў сцяне для вакна альбо дзвярэй<ref>Пазняк, З. С. Рэха мінулых часоў. Мн.,1985 — с.108</ref>.
* [[Развор]]



{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 14:25, 16 снежня 2016

Цэнтральны і два бакавых партала Сабора Парыжскай Божай Маці
партал Эрэхтэёна

Партал — (ням.: Portal ад лац.: porta — вароты, дзверы[1]) — архітэктурнае абрамленне дзвярнога праёма (пераважна ў манументальных грамадскіх, культавых і інш. будынках).

Вядомы са старажытнасці. Для архітэктуры Старажытнага Егіпта і антычнасці характэрны простыя па аздабленні парталы з плоскімі перамычкамі, для старажытнай Месапатаміі — арачныя парталы, на Блізкім і Далёкім Усходзе былі пашыраны прамавугольныя парталы з нішамі — піштакі. З XI ст. ў раманскай, гатычнай і старажытна-рускай архітэктуры пашырыліся арачныя, т. зв. перспектыўныя, які ўтвараюцца некалькімі ўступамі ў глыбіню сцяны пры паступовым памяншенні памераў[1], а па вуглах размяшчаюцця калонкі, злучаныя архівольтамі. Рэнесансавыя і барочныя парталы звычайна аздабляліся пілястрамі, калонамі, якія неслі антаблемент або франтон. Часта парталы ўпрыгожвалі скульптурай, разьбой, лепкай, роспісам, кафляй.

Паняцце таксама ўжываецца для абазначэння «П»-падобнай рамы каміна.

У беларускай архітэктуры парталы выкарыстоўваюцца з XIXII стст[1].

Гл. таксама

  • Развор — праём ці адтуліна ў сцяне для вакна альбо дзвярэй[2].


Зноскі

  1. а б в Гісторыя мастацтваў : Вучэб. дапам. / Б. А. Лазука. — 2-ое выд., дапрац. — Мн. : Беларусь, 2003. — 400 с. — ISBN 985-01-0045-1
  2. Пазняк, З. С. Рэха мінулых часоў. Мн.,1985 — с.108

Спасылкі

Шаблон:Arch-stub