Уладзімір Васількавіч: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
JerzyKundrat (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
||
Радок 31: | Радок 31: | ||
У [[1274]] Уладзімір вымушаны быў ваяваць з [[вялікія князі літоўскія|літоўскім князем]] [[Трайдзень|Трайдзеням]], які разбураў уладзімірскія воласці, помсцячы Уладзіміру, па словах летапісца, за тое, што бацька яго забіў трох братоў Трайдзеня. Праз некаторы час ворагі прымірыліся. Аднак у наступным годзе мірнае пагадненне было парушана. Уладзімір, яго стрыечны брат [[Леў I Галіцкі]] разам з ханам [[Нагай|Нагаям]] распачалі ваенныя дзеянні з [[ВКЛ|Вялікім княствам]]. Уладзімір выступіў спачатку да [[Навагрудак|Навагрудка]], а пасля да [[Гродна|Гародні]]. Паход аднак не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў. |
У [[1274]] Уладзімір вымушаны быў ваяваць з [[вялікія князі літоўскія|літоўскім князем]] [[Трайдзень|Трайдзеням]], які разбураў уладзімірскія воласці, помсцячы Уладзіміру, па словах летапісца, за тое, што бацька яго забіў трох братоў Трайдзеня. Праз некаторы час ворагі прымірыліся. Аднак у наступным годзе мірнае пагадненне было парушана. Уладзімір, яго стрыечны брат [[Леў I Галіцкі]] разам з ханам [[Нагай|Нагаям]] распачалі ваенныя дзеянні з [[ВКЛ|Вялікім княствам]]. Уладзімір выступіў спачатку да [[Навагрудак|Навагрудка]], а пасля да [[Гродна|Гародні]]. Паход аднак не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў. |
||
Уладзімір паўтарыў паход на |
Уладзімір паўтарыў паход на горад у [[1277]] разам з князямі Мсціславам і Юрыем, але і на гэты раз саюзнікаў напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гарадзенцам аб бязладдзі ў варожым войску, якія направілі на яго дружыну [[прусы|прусаў]]. Прусы адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень паўднёварускія князі штурмавалі Горадзен. Як паведамляе летапіс, абаронцы горада «''аки мертва стояша на забролях города''». Такога адпору нападаючыя не чакалі і сталі прасіць міру, «''како города им не имати''», ды зышлі прэч: «''городу не вспеша ничего же тако возвратит а во свояси''». Лічыцца, што з гэтага часу [[Гродна|Горадзен]] канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ. |
||
У наступныя гады здзейсніў шэраг паходаў на [[ |
У наступныя гады здзейсніў шэраг паходаў на [[Каралеўства Польскае, 1025—1385|Польшчу]]: у [[1283]] і [[1286]]. У [[Венгрыя|венгерскі]] паход у [[1285]] Уладзімір не пайшоў з-за хваробы ног. |
||
Летапіс характарызуе яго як кнігалюба і шырока ўтворанага чалавека: ён «глаголаше ясна ад кніг, зане бысть філосаф вялікі» (Іпацьеўскі летапіс ад 1288 г.) |
Летапіс характарызуе яго як кнігалюба і шырока ўтворанага чалавека: ён «глаголаше ясна ад кніг, зане бысть філосаф вялікі» (Іпацьеўскі летапіс ад 1288 г.) |
Версія ад 12:39, 22 красавіка 2017
Уладзімір Васількавіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васілька Раманавіч | ||||||
Пераемнік | Мсціслаў Данілавіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1249 ці 1250 Любомль |
||||||
Смерць |
10 снежня 1288 Любомль, Валынская вобласць |
||||||
Род | Раманавічы | ||||||
Бацька | Васілька Раманавіч | ||||||
Маці | Dubrawka of Masovia[d] | ||||||
Жонка | Вольга Раманаўна Бранская | ||||||
Дзеці | дачка Ізяслава | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Васількавіч (таксама Уладзімір-Іван Васількавіч; 1249 ці 1250 — 10 снежня 1288) — сын Васілька Раманавіча, князь Валынскі.
Біяграфія
Заняў сталец ў 1269 пасля смерці бацькі. У 1273 ён ваяваў з яцвягамі, якіх прымусіў прасіць міру. Барацьба ўспыхнула з новай сілай у 1273—1274 і скончылася «перамогаю і гонарам вялікім». Калі ў 1279, падчас голаду, яцвягі прасілі яго: «не патруці нас, але перакармі» — ён ім прадаў жыта.
У 1274 Уладзімір вымушаны быў ваяваць з літоўскім князем Трайдзеням, які разбураў уладзімірскія воласці, помсцячы Уладзіміру, па словах летапісца, за тое, што бацька яго забіў трох братоў Трайдзеня. Праз некаторы час ворагі прымірыліся. Аднак у наступным годзе мірнае пагадненне было парушана. Уладзімір, яго стрыечны брат Леў I Галіцкі разам з ханам Нагаям распачалі ваенныя дзеянні з Вялікім княствам. Уладзімір выступіў спачатку да Навагрудка, а пасля да Гародні. Паход аднак не дасягнуў канчатковай мэты з-за сварак і адсутнасці адзінства ў стане саюзнікаў.
Уладзімір паўтарыў паход на горад у 1277 разам з князямі Мсціславам і Юрыем, але і на гэты раз саюзнікаў напаткала няўдача. Перабежчык паведаміў гарадзенцам аб бязладдзі ў варожым войску, якія направілі на яго дружыну прусаў. Прусы адных пабілі, другіх узялі ў палон. На наступны дзень паўднёварускія князі штурмавалі Горадзен. Як паведамляе летапіс, абаронцы горада «аки мертва стояша на забролях города». Такога адпору нападаючыя не чакалі і сталі прасіць міру, «како города им не имати», ды зышлі прэч: «городу не вспеша ничего же тако возвратит а во свояси». Лічыцца, што з гэтага часу Горадзен канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ.
У наступныя гады здзейсніў шэраг паходаў на Польшчу: у 1283 і 1286. У венгерскі паход у 1285 Уладзімір не пайшоў з-за хваробы ног.
Летапіс характарызуе яго як кнігалюба і шырока ўтворанага чалавека: ён «глаголаше ясна ад кніг, зане бысть філосаф вялікі» (Іпацьеўскі летапіс ад 1288 г.)
Не маючы нашчадства, Уладзімір адпісаў «зямлю сваю ўсю і гарады» Луцкому князю Мсціславу Данілавічу. Захаваныя, верагодна, не цалкам, у летапісным тэксце, дзве граматы Уладзіміра з'яўляюцца найстаражытным узорам княжых духоўных грамат. Памёр Уладзімір у канцы 1288.
Князь Уладзімір Васількавіч лічыцца заснавальнікам Камянца, па яго загаду пабудавана славутая Камянецкая вежа. У горадзе ў 200 метраў ад вежы пастаўлены помнік князю-заснавальніку.
Літаратура
- Владимир-Иван Василькович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Памяць: Кобрынскі раён / Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск: БЕЛТА, 2002.
- Творогов О. В. Владимир Василькович, князь Волынский // Словарь книжников и книжности Древней Руси. — Вып. 1 (XI — первая половина XIV в.) / АН СССР. ИРЛИ; Отв. ред. Д. С. Лихачев. — Л.: Наука, 1987. — 493 с.