Алкмар: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др CzechoBot перайменаваў старонку Горад Алкмар у Алкмар па-над перасылкай: робат перанёс старонку |
|
(Няма розніцы)
|
Версія ад 19:31, 25 жніўня 2017
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Алкмар (нідэрл.: Alkmaar) — горад у Нідэрландах, які знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Галандыя.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў дакуменце, які датуецца X стагоддзем. Статус горада Алкмар атрымаў у 1254 годзе. У той час Алкмар функцыянаваў як памежная крэпасць і база для аперацый у працяглай барацьбе супраць жыхароў Фрызскіх астравоў. Размешчаны на скрыжаванні водных шляхоў, Алкмар браў плату за транзыт грузаў. Дзякуючы развітым рынкам і камерцыі, Алкмар заваяваў пазіцыю цэнтра, а горад між тым разрастаўся. З 1525 года велізарныя сродкі ўкладваліся ў будаўніцтва каналаў і гарадскіх сценаў для абароны ад уварванняў.
У 1573 годзе горад вытрымаў аблогу, якая праводзіліся іспанскай арміяй пад кіраўніцтвам герцага Альбы. Алкмар быў першым горадам Нідэрландаў, які вызваліўся ад валадарства Іспаніі. Гэта стала паваротнай падзеяй у ходзе Нідэрландскай рэвалюцыі. З тых часоў пайшоў выраз «Перамога пачынаецца ў Алкмары».
Спорт
У горадзе базуецца футбольны клуб «АЗ».
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алкмар
- Афіцыйны сайт горада