Барока: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kuzzy (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Kuzzy (размовы | уклад)
Радок 24: Радок 24:
==Літаратура, тэатр і музыка барока==
==Літаратура, тэатр і музыка барока==


Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца такія асобныя віды [[сатыра | сатыры]], [[раман]], вялікія і малыя формы метафарычна насычанай [[паэзія | паэзіі]].
Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды [[сатыра | сатыры]], [[раман]], вялікія і малыя формы метафарычна насычанай [[паэзія | паэзіі]].
У музычным тэатры адбываецца інтэнсіўнае развіццё [[опера | оперы]] і [[балет]]а, а асабліва ў музыцы росквіт больш складанай і свабоднай вакальна-інструментальнай паліфаніі і тэндэнцыі да адасаблення розных жанраў (канцэрта гроса, [[саната]], [[сюіта]] ў інструментальнай музыцы).
У музычным тэатры адбываецца інтэнсіўнае развіццё [[опера | оперы]] і [[балет]]а, а асабліва ў музыцы росквіт больш складанай і свабоднай вакальна-інструментальнай паліфаніі і тэндэнцыі да адасаблення розных жанраў (канцэрта гроса, [[саната]], [[сюіта]] ў інструментальнай музыцы).



Версія ад 23:18, 3 красавіка 2009

Шаблон:Вызнч (італ.: barocco – «вычварны», «пачварны») — стыль мастацтва і архітэктуры, які панаваў у еўрапейскім мастацтве з апошняй трэці ХVІ ст. і амаль да канца ХVІІІ ст. Адметныя рысы барока - кідкая каляровасць і дынамічнасць. Першапачаткова тэрмін «барока» меў негатыўны сэнс так як сваёй відавочнай пышнасцю і вычварнасцю супрацьпастаўляўся гармоніі рэнесансу. Галоўным фактарам узнікнення стылю барока з'яўляецца каталіцкая контррэфармацыя, якая з дапамогай новага мастацтва імкнулася абвергнуць ідэі гуманізму рэнесансу, барока быў прызваны праслаўляць і прапагандаваць моц улады, знаці і царквы, што, у пэўнай ступені, спарадзілі рэфармацыйны рух ва ўсёй Еўропе. Але разам з тым барока выразіў прагрэсіўныя ідэі аб складанасці светабудовы, бясконцасці і мнагастайнасці сусвету, яго зменлівасці. Мастацтва барока пачало адлюстроўваць дуалістычную прыроду чалавека, барацьбу ў ім нябеснага і зямнога пачаткаў, чалавек пачаў успрымацца як частка сусвету, як складаная асоба, перажываючая ўнутраныя канфлікты.

Мастацтва барока

Прадстаўнікі:

Архітэктура барока

Найбольш яскрава барока выражана ў сакральных пабудовах, касцёльная архітэктура стала духоўна-матэрыяльнай асновай яго фармавання. Характэрнай рысай барока ў архітэктуры з’яўляецца прасторавы размах - замест суразмернай з чалавекам маштабнасці нярэдка ўзнікае перавелічэнне памераў ордэрных формаў, злітнасць, цякучасць складаных, звычайна крывалінейных формаў, наяўнасць шматлікіх скульптур на фасадах і інтэр’ерах. Да ліку першых твораў архітэктуры, у якіх ужо ясна праяўлялася барока, можна аднесці галоўную царкву ордэна езуітаў Іль Джэзу (Ісуса) у Рыме, пабудаваную архітэктарам Джакома дэ ля Порта ў 1575 годзе.

Прадстаўнікі:

Літаратура, тэатр і музыка барока

Для літаратуры барока асабліва характэрны жанры рытарычнай царкоўнай пропаведзі і школьнай драмы, дзе важнае месца займаюць алегарычныя фігуры-персаніфікацыі; самабытна развіваюцца таксама розныя віды сатыры, раман, вялікія і малыя формы метафарычна насычанай паэзіі. У музычным тэатры адбываецца інтэнсіўнае развіццё оперы і балета, а асабліва ў музыцы росквіт больш складанай і свабоднай вакальна-інструментальнай паліфаніі і тэндэнцыі да адасаблення розных жанраў (канцэрта гроса, саната, сюіта ў інструментальнай музыцы).

Беларускае барока

Езуіцкі касцёл у стылі барока, Магілёў

Развіццё беларускага барока прайшло тры перыяды: ранняе (канец XVI - першая палова XVII ст.), сталае (другая палова XVII - 30-я гг. XVIII ст.) і позняе, ці віленскае (30 - 80-я гг. XVIII ст.). Пачатак гэтай плыні ў Беларусі звязаны з будаўніцтвам, намаганнямі 1-га ардыната нясвіжскага князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, першага ў Рэчы Паспалітай помніка архітэктуры барока - касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584 - 1593 гг. па праекце італьянскага архітэктара-езуіта Джавані Марыя Бернадоні.[1] Будынак у агульных рысах паўтарае галоўны ордэнскі храм езуітаў Іль Джэзу ў Рыме і ўяўляе сабой першую ў беларускім дойлідстве 3-нефавую крыжова-купальную базіліку. Услед за езуіцкім касцёлам ў Нясвіжы ў беларускіх гарадах і вёсках пачынаюць будавацца пампезныя касцёлы, кляштары, магнацкія рэзідэнцыі. Дынамічныя формы іхніх фасадаў, хвалістыя, неспакойныя лініі дэкору, кантрасныя спалучэнні мусілі сімвалізаваць зменлівасць і хуткаплыннасць чалавечага жыцця. Рысы барока выявіліся таксама ў праваслаўных і ўніяцкіх храмах (Мікалаеўская царква ў Магілёве, базыльянская царква і іканастас у Супраслі, комплекс у Жыровіцах, уніяцкія цэрквы ў Барунах і Княжыцах). Заходнееўрапейскія ўплывы тут сышліся з візантыйскімі і мясцовымі традыцыямі, што надало непаўторнасць асобным помнікам. Самабытна выглядае драўлянае культавае дойлідства на Беларусі.[2]

Крыніцы

Зноскі

У Сеціве

Шаблон:Link FA