Іль-Джэзу
| сабор | |
| Царква ў святое імя Ісуса | |
|---|---|
| Chiesa del Sacro Nome di Gesù | |
| Агульны выгляд ад П’яца Венецыя | |
| 41°53′45″ пн. ш. 12°28′47″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Рым |
| Канфесія | каталіцызм |
| Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
| Ордэнская прыналежнасць | ордэн езуітаў |
| Архітэктурны стыль | маньерызм |
| Будаўнік | Джакама да Віньёла, Джакама дэла Порта |
| Архітэктар | Мікеланджэла |
| Дата заснавання | 1568 |
| Будаўніцтва | 1568—1584 гады |
| Сайт | chiesadelgesu.org |
Царква Джэзу́ (італ.: Chiesa del Sacro Nome di Gesù, К’е́за дэль Са́кра Но́ме дзі Джэзу́, гэта значыць «царква ў святое імя Ісуса») — саборная царква Таварыства Ісуса (ордэна езуітаў), у якой пахаваны яго заснавальнік — Ігнацій Лаёла. Знаходзіцца на невялікай аднайменнай плошчы ў цэнтры Рыма. Пабудаваная ў 1568—1584 гадах у духу маньерызму, які даволі блізка прадвяшчаў эстэтыку барока (архітэктары Джакама да Віньёла і Джакама дэла Порта, першапачатковы праект падрыхтаваў Мікеланджэла).

Царква была прынята за канон для езуіцкіх храмаў па ўсёй Еўропе (асабліва ў Рэчы Паспалітай, на цяперашняй Украіне, у Літве і Беларусі), а таксама ў Лацінскай Амерыцы.
Адной з асноўных мастацкіх асаблівасцей царквы з’яўляецца ўнікальная фрэска на плафоне царквы. Напісаныя асаблівым чынам фігуры ствараюць ілюзію, што яны параць пад столлю і нават адкідаюць на яго цень, тады як на самой справе яны напісаны ў адной плоскасці.
Тытулярная царква
[правіць | правіць зыходнік]Царква ў святое імя Ісуса з’яўляецца тытулярнай дыяконіяй, кардыналам-дыяканам з тытулярны дыяконіі у святое імя Ісуса і кардыналам-свяшчэннікам з тытулам царквы з 28 чэрвеня 1988 года, з’яўляецца іспанскі кардынал Эдуарда Марцінес Самала.
-
Капэла Св. Ігната
-
Неф
-
Плафон
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іль-Джэзу- Афіцыйны сайт царквы Іль-Джэзу
