Тры сястры (сельская гаспадарка): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Artificial123 (размовы | уклад)
др Artificial123 перайменаваў старонку Тры сястры (сельская гаспадарка) у Тры сястры, сельская гаспадарка па-над перасылкай
др Artsiom91Bot перайменаваў старонку Тры сястры, сельская гаспадарка у Тры сястры (сельская гаспадарка) па-над перасылкай: ВП:НА
(Няма розніцы)

Версія ад 23:24, 20 верасня 2017

Гарбуз
Кукуруза
Фасоль
Рэверс "долара Сакагавеі» з 2009 г.: індыянка вырошчвае «трох сясцёр».

Тры сястры (англ.: Three Sisters) - прынятая ў этнаграфічнай літаратуры ЗША назва трох асноўных сельскагаспадарчых культур, якія выкарыстоўваліся практычна ўсімі земляробчымі індзейскімі народамі, у асаблівасці ў Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы: гарбуз, кукуруза і фасоля.

У лацінаамерыканскай сельскай гаспадарцы вядомы тэрмін «мільпа» (es:Milpa) — гэта фермы, дзе ў вялікім маштабе выкарыстоўваецца сумеснае культываванне трох дадзеных культур. «Тры сястры» ўзаемна карысныя адна для адной. Парасткі фасолі могуць віцца па кукурузе, дзякуючы чаму адпадае неабходнасць у жэрдзях. Фасоль, як і ўсе бабовыя, забяспечвае наяўнасць азота ў глебе, а гарбуз распасціраецца па зямлі, загароджваючы яе ад сонечнага святла і не даючы расці пустазеллю. Больш за тое, гарбуз забяспечвае натуральнае мульчаванне глебы, ствараючы мікраклімат, які ўтрымлівае вільгаць, а яго пакрытыя шыпікамі сцеблы адпужваюць шкодных насякомых. У кукурузе адсутнічаюць амінакіслоты лізін і трыптафан, неабходныя чалавеку для сінтэзу бялкоў і ніаціна, але фасоль ўтрымлівае абодва гэтыя рэчывы і разам з кукурузай забяспечвае збалансаваны рацыён.

Вырошчванне «трох сясцёр» было распаўсюджана ў многіх дакалумбавых культурах. Анасазі змаглі культываваць іх нават у адносна засушлівых умовах. Сярод плямёнаў паўднёвага захаду, напрыклад, тэва, вядомая «чацвёртая сястра» — мясцовая разнавіднасць клеоме (Cleome serrulata), якая расце ў Скалістых гарах. Гэта расліна прыцягвае пчол, якія апыляюць фасолю і гарбуз.