Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) вікіфікацыя, арфаграфія |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др аўтаматычны перанос катэгорыі |
||
Радок 21: | Радок 21: | ||
[[Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта]] |
[[Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта]] |
||
[[Катэгорыя: |
[[Катэгорыя:Люблін]] |
||
[[Катэгорыя:Каталіцкія навучальныя ўстановы]] |
[[Катэгорыя:Каталіцкія навучальныя ўстановы]] |
||
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1918 годзе]] |
[[Катэгорыя:З'явіліся ў 1918 годзе]] |
Версія ад 16:51, 23 верасня 2017
Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне імя Яна Паўла ІІ (польск.: Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II, скар. KUL) — прыватны каталіцкі ўніверсітэт, знаходзіцца ў Любліне.
Быў заснаваны ў 1918 годзе і дзейнічаў пад назвай Люблінскага ўніверсітэта да 1928 года, калі да назвы была дададзена ўстаўка «Каталіцкі». З 16 кастрычніка 2005 года, на падставе ўхвалы, зацверджанай польскім епіскапатам, навучальная ўстанова атрымала назву Каталіцага ўніверсітэта ў Любліне імя Яна Паўла ІІ. У 1938 годзе універсітэт атрымаў права прысуджаць навуковыя ступені. Заступнікам установы з'яўляецца Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса[1].
Гісторыя паўстання
Галоўным ініцыятарам стварэння новага ўніверсітэта стаў Ідзі Радзішэўскі. Працуючы рэктарам Каталіцкай Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярсбургу, ён адчуваў патрэбу ў пашырэнні адукацыі моладзі ў адроджанай Польскай дзяржаве. Для гэтага, у лютым 1918 г., сярод палякаў вышэй названай акадэміі, быў створаны арганізацыйны камітэт будучага каталіцкага ўніверсітэта.
На той час у Польшчы існавалі толькі 2 вышэйшыя навучальныя ўстановы: у Кракаве і ў Варшаве. Лакалізацыяй трэцяга польскага ўніверсітэта стаў Люблін, горад гістарычна цесна звязаны з Беларуссю і Украінай.
Галоўнымі фундатарамі навучальнай установы сталі прамысловец Караль Ярашынскі і інжынер Францішак Скомпскі. Ідэя стварэння новага універсітэта зацверджана праз польскі каталіцкі епіскапат ў ліпені 1918 года.
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
- Веслаў Мысліўскі, польскі пісьменнік
Універсітэт і Беларусь
Універсітэт прысвоіў Т. Кандрусевічу ганаровую доктарскую ступень «Honoris causa».