Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др стр. |
др →Біяграфія: дапаўненне пра Ганца з "Казкі пра цара Салтана" |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
== Біяграфія == |
== Біяграфія == |
||
Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, [[Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава|Пецярбургскую кансерваторыю]] ў 1915 годзе. З 1913 года артыст Тэатра музычнай драмы. З 1915 года саліст [[Марыінскі тэатр|Марыінскага тэатра]], дзе выканаў партыі Барыса Гадунова ў оперы «Барыс Гадуноў», Шаклавітага ў « |
Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, [[Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава|Пецярбургскую кансерваторыю]] ў 1915 годзе. З 1913 года артыст Тэатра музычнай драмы. З 1915 года саліст [[Марыінскі тэатр|Марыінскага тэатра]], дзе выканаў партыі Ганца ў оперы "Казка пра цара Салтана", Барыса Гадунова ў оперы «Барыс Гадуноў», Шаклавітага ў оперы «Хаваншчына» [[Мадэст Мусаргскі|М. Мусаргскага]], Ігара ў оперы «Князь Ігар», Грыгорыя Гразнога ў «Царскай нявесце» і інш. Адначасова ў 1916—1918 гадах працаваў у [[Александрынскі тэатр|Александрынскім тэатры]]. Спяваў сумесна з [[Фёдар Шаляпін|Ф. Шаляпіным]]. |
||
З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі [[Інбелкульт]]а, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Сярод яго вучняў былі Пігулеўскі, Няборская, Ашкіназі, Т. Баначыч, Архіпаў, а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу Л. Александроўская. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў [[БДТ-1]] ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» А. Даргамыжскага (14 мая 1927). З 1927 года дырэктар [[БДТ-1]] (зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне»), з 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў. |
З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі [[Інбелкульт]]а, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Сярод яго вучняў былі Пігулеўскі, Няборская, Ашкіназі, Т. Баначыч, Архіпаў, а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу Л. Александроўская. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў [[БДТ-1]] ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» А. Даргамыжскага (14 мая 1927). З 1927 года дырэктар [[БДТ-1]] (зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне»), з 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў. |
Версія ад 11:51, 31 мая 2018
Вячаслаў Антонавіч Селях (Селях-Качанскі) (25 снежня 1885, Лагойск — 8 жніўня 1976, Саўт-Рывер, ЗША) — беларускі оперны спявак (драматычны барытон-бас), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч.
Біяграфія
Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю ў 1905 годзе, Пецярбургскую кансерваторыю ў 1915 годзе. З 1913 года артыст Тэатра музычнай драмы. З 1915 года саліст Марыінскага тэатра, дзе выканаў партыі Ганца ў оперы "Казка пра цара Салтана", Барыса Гадунова ў оперы «Барыс Гадуноў», Шаклавітага ў оперы «Хаваншчына» М. Мусаргскага, Ігара ў оперы «Князь Ігар», Грыгорыя Гразнога ў «Царскай нявесце» і інш. Адначасова ў 1916—1918 гадах працаваў у Александрынскім тэатры. Спяваў сумесна з Ф. Шаляпіным.
З 1924 года кіраўнік музычнай падсекцыі Інбелкульта, выкладчык опернага і харавога класаў Беларускага музычнага тэхнікума. Сярод яго вучняў былі Пігулеўскі, Няборская, Ашкіназі, Т. Баначыч, Архіпаў, а таксама некаторы час у яго вучылася вакалу Л. Александроўская. Арганізатар Беларускага студыйнага хору ў 1926 годзе, рэарганізаванага ў 1928 годзе ў Беларускую дзяржаўную капэлу (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Беларусі). Галоўны рэжысёр (і выканаўца ролі Млынара) пастаноўкі ў БДТ-1 ўпершыню на беларускай мове оперы «Русалка» А. Даргамыжскага (14 мая 1927). З 1927 года дырэктар БДТ-1 (зняты з пасады па абвінавачванні ў «нацдэмаўшчыне»), з 1930 года дырэктар Беларускага тэатральнага тэхнікума, загадчык Беларускіх драматычных курсаў.
З 1933 года ў Ленінградзе, намеснік дырэктара Опернай студыі імя Рымскага-Корсакава, рэжысёр Вандроўнай оперы Усерасійскага тэатральнага таварыства. З 1937 года працаваў ва Украіне.
З 1943 года кіраўнік гарадскога аддзела культуры і мастацтва БЦР. Адначасова кіраўнік і галоўны рэжысёр Мінскага гарадскога тэатра. Разам з Тодарам Лебядой паставіў яго п'есу «Загубленае жыццё». З 1944 года ў Берліне, дзе сумесна з М. Равенскім стварыў канцэртна-эстрадную групу пры тэатральна-канцэртным бюро «Венета». З 1950 года ў ЗША.
Аўтар твораў царкоўнай музыкі, хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў.
Зноскі
Літаратура
- Селях С. У. Старонкі творчай біяграфіі Вячаслава Селяха / / Часопіс Мастацтва, № 5, 2001. — С. 35-39; № 6, 2001. — С. 46-48.
- Вячаслаў Антонавіч Селях // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2-х т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 340.