Тодар Лебяда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тодар Лебяда
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 6 студзеня 1914(1914-01-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 1970
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, публіцыст, пісьменнік, паэт
Мова твораў беларуская

Тодар Лебяда (сапр. Пётр Фёдаравіч Шырокаў; 6 студзеня 1914, Віцебск — 1970) — беларускі драматург, паэт, празаік, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з рабочай сям'і. У Віцебску скончыў сямігодку і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 г. паступіў у Мінскі педінстытут. У 1936 г. арыштаваны, сасланы ў Новасібірскую вобласць. У 1940 г. прывезены ў Мінск для перагляду справы, на Беларусі яго і заспела вайна. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Віцебску, рэдагаваў газету «Беларускае слова». У чэрвені 1944 г. выехаў у Германію. У канцы 1945 г. вярнуўся на Радзіму. У 1947 г. зноў арыштаваны, прыгавораны ваенным трыбуналам войск МУС па Мінскай вобласці на 25 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў ў сібірскіх канцлагерах. Вызваліўся ў 1956 г., у Беларусь вярнуўся ў 1960-м. У 1960—1962 гг. жыў у Слоніме, працаваў рэзчыкам паперы на мясцовай кардонна-папяровай фабрыцы. У студзені 1962 г. пераехаў у Чэрвень, працаваў у раённай газеце. Свае вершы, фельетоны, гумарэскі друкаваў пад псеўданімам Клім Каліна. У канцы 1962 г. Тодар Лебяда назаўсёды пакінуў Беларусь.

Памёр у пасёлку Воршава, Пуцяцінскага раёна, Разанскай вобласці (Расія).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Друкаваўся з 1931, у газетах “Віцебскі рабочы”, “Савецкая Беларусь” і “Піянер Беларусі”. Пісаў вершы, апавяданні, п'есы. У акупаваным Мінску выдаў зборнічак вершаў «Песні выгнання» (1944). Напісаў п'есу «Загубленае жыццё» пра калектывізацыю і рэпрэсіі, якая ў 1943—1944 гг. ставілася ў Мінскім гарадскім тэатры. Аўтар аднаактоўкі «Людзі ў Хрысце» (1960)[1] і п'есы ў трох актах «У нас, на Гродзеншчыне» (1961) пра вясковае жыццё моладзі.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Песьні выгнаньня. Мн., 1944 (факсім. выд.: Мн., 1991);
  • Загубленае жыццё: Драма ў 3 дзеях. Монтрэаль, 1952;
  • Загубленае жыццё: Драма ў 3 дзеях // Тэатральная Беларусь. 1995, № 2.

Зноскі

  1. Надрукавана ў слонімскай раёнцы «Вольная праца»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 176
  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
  • Чыгрын С. Трагічны лёс Тодара Лебяды // Тэатральная Беларусь. 1995. № 2.
  • Маракоў Л. «Успомніш Беларусь, і кроў у жылах стыне…» // ЛіМ. 1999, 14 мая.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]