Сухія дні: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненне
дапаўненне
Радок 15: Радок 15:
[[Liber Pontificalis]] сцвярджае, што пост устанавіў [[Калікст I (Папа Рымскі)|Папа Калікст І]] (217–220)<ref name="cathen" />. Іншыя мяркуюць, што гэта зрабіў [[Сірыцый (Папа Рымскі)|Папа Сірыцый]] (320–399)<ref name="Dalmais" />. [[Леў I (Папа Рымскі)|Папа Леў Вялікі]] (440–461) лічыць, што гэты пост мае апостальскае паходжанне. Пра чацвёрты перыяд посту згадвае [[Геласій I (Папа Рымскі)|Папа Гелазій]] (492–496), аднак дакладны час, калі яго дадалі, невядомы. Гэты ж Папа дазволіў удзяляць у сухія суботы дыяканскія і святарскія пасвячэнні, якія раней ўдзяляліся толькі на Вялікдзень<ref name="cathen" />.
[[Liber Pontificalis]] сцвярджае, што пост устанавіў [[Калікст I (Папа Рымскі)|Папа Калікст І]] (217–220)<ref name="cathen" />. Іншыя мяркуюць, што гэта зрабіў [[Сірыцый (Папа Рымскі)|Папа Сірыцый]] (320–399)<ref name="Dalmais" />. [[Леў I (Папа Рымскі)|Папа Леў Вялікі]] (440–461) лічыць, што гэты пост мае апостальскае паходжанне. Пра чацвёрты перыяд посту згадвае [[Геласій I (Папа Рымскі)|Папа Гелазій]] (492–496), аднак дакладны час, калі яго дадалі, невядомы. Гэты ж Папа дазволіў удзяляць у сухія суботы дыяканскія і святарскія пасвячэнні, якія раней ўдзяляліся толькі на Вялікдзень<ref name="cathen" />.


Пазней практыка сухіх дзён пашыраецца на іншыя месцы па-за Рымам: у Англіі яны з'явіліся дзякуючы [[Аўгусцін Аўрэлій|св. Аўгустыну]] (VII-VIII стст.), у Галію і Германію іх прынеслі Каралінгі (VIII ст.). Іспанія прыняла сухія дні разам з рымскай літургіяй у ХІ ст. У Мілане іх увёў [[Карла Барамеа|св. Карла Барамеа]]<ref name="cathen" /><ref name="Dalmais">{{cite book |last1= Dalmais|first1= Irénée Henri|last2= Jounel|first2= Pierre|last3= Martimort|first3= Aimé Georges|date= |title= The Liturgy and Time|trans-title= |url= https://books.google.by/books?id=DWdk0AZlzZIC|language= en|page= 28–29|publisher= Liturgical Press|isbn= |year=1986}}</ref>.
Пазней практыка сухіх дзён пашыраецца на іншыя месцы па-за Рымам: у Англіі яны з'явіліся дзякуючы [[Аўгусцін Аўрэлій|св. Аўгустыну]] (VII-VIII стст.), у Галію і Германію іх прынеслі Каралінгі (VIII ст.). Іспанія прыняла сухія дні разам з рымскай літургіяй у ХІ ст. У Мілане іх увёў [[Карла Барамеа|св. Карла Барамеа]]. На Усходзе сухія дні не адзначаліся ніколі<ref name="cathen" /><ref name="Dalmais">{{cite book |last1= Dalmais|first1= Irénée Henri|last2= Jounel|first2= Pierre|last3= Martimort|first3= Aimé Georges|date= |title= The Liturgy and Time|trans-title= |url= https://books.google.by/books?id=DWdk0AZlzZIC|language= en|page= 28–29|publisher= Liturgical Press|isbn= |year=1986}}</ref>.
[[Грыгорый VII (Папа Рымскі)|Папа Грыгорый VII]] (1073–1085) канчаткова вызначыў месца сухіх дзён і прадпісаў іх для ўсяго Каталіцкага Касцёла<ref name="cathen" />.
[[Грыгорый VII (Папа Рымскі)|Папа Грыгорый VII]] (1073–1085) канчаткова вызначыў месца сухіх дзён і прадпісаў іх для ўсяго Каталіцкага Касцёла<ref name="cathen" />.
Радок 26: Радок 26:


== Асаблівасці літургіі ==
== Асаблівасці літургіі ==

Традыцыйна ў сухія дні адбываліся пасвячэнні духавенства. У сухую сераду было прынята аб'яўляць кандыдатаў, у сухую пятніцу гэтых асобаў прадстаўлялі народу, а сухую суботу кандыдатам удзялялі пасвячэнні<ref name="Dalmais" />.


== Заўвагі ==
== Заўвагі ==

Версія ад 23:54, 14 верасня 2018

Сухія дні (або дні квартальнага посту, лац.: ferias Quatuor Temporum) — у заходняй хрысціянскай традыцыі тры дні посту, якія сімвалічна адкрываюць кожную з чатырох пор года. Сухія дні заўсёды прыпадаюць на сераду, пятніцу і суботу аднаго і таго ж тыдня і размяркоўваюцца па каляндарным годзе наступным чынам:

Мэтай сухіх дзён з'яўляецца падзяка Богу за дары прыроды, развіццё ў сабе стрыманасці пры іх выкарыстанні і дапамога патрабуючым. Таксама ў сухія дні традыцыйна ўдзяляліся святарскія пасвячэнні[1].

Гісторыя

"Каталіцкая энцыклапедыя" сцвярджае, што сухія дні былі ўстаноўлены на месцы рымскіх язычніцкіх святкаванняў, звязаных з сельскай гаспадаркай. Так, старажытныя рымляне праводзілі рэлігійныя абрады, просячы ў сваіх багоў: у чэрвені — плённага жніва, у верасні — багатага ўраджаю вінаграду, у снежні — паспяховай сяўбы. Першапачаткова Касцёл у Рыме захоўваў пост менавіта ў гэтыя месяцы (адпаведна, маючы толькі тры сухія тыдні), хоць канкрэтныя дні не былі ўстаноўлены, а аб'яўляліся святарамі[1].

Liber Pontificalis сцвярджае, што пост устанавіў Папа Калікст І (217–220)[1]. Іншыя мяркуюць, што гэта зрабіў Папа Сірыцый (320–399)[2]. Папа Леў Вялікі (440–461) лічыць, што гэты пост мае апостальскае паходжанне. Пра чацвёрты перыяд посту згадвае Папа Гелазій (492–496), аднак дакладны час, калі яго дадалі, невядомы. Гэты ж Папа дазволіў удзяляць у сухія суботы дыяканскія і святарскія пасвячэнні, якія раней ўдзяляліся толькі на Вялікдзень[1].

Пазней практыка сухіх дзён пашыраецца на іншыя месцы па-за Рымам: у Англіі яны з'явіліся дзякуючы св. Аўгустыну (VII-VIII стст.), у Галію і Германію іх прынеслі Каралінгі (VIII ст.). Іспанія прыняла сухія дні разам з рымскай літургіяй у ХІ ст. У Мілане іх увёў св. Карла Барамеа. На Усходзе сухія дні не адзначаліся ніколі[1][2].

Папа Грыгорый VII (1073–1085) канчаткова вызначыў месца сухіх дзён і прадпісаў іх для ўсяго Каталіцкага Касцёла[1].

Посная практыка

Ранейшыя правілы, звязаныя з поснай практыкай у сухія дні, акрэсліваў Кодэкс кананічнага права 1917 года[3]. Згодна з канонам 1251 § 2, у сухія дні неабходна было захоўваць устрыманне ад мяса і мясных страў (abstinentia), а таксама колькаснае абмежаванне (ieiunium), калі можна было спажыць адзін пасілак дасыта і два меншыя[4].

У 1966 годзе Папа Павел VI апублікаваў апостальскую канстытуцыю Paenitemini[5], увёўшы новыя посныя прадпісанні, якія затым трапілі ў актуальны на сённяшні дзень Кодэкс кананічнага права 1983 года. У каноне 1251, які вызначае посныя дні, сухія дні не згадваюцца ўвогуле[6].

Асаблівасці літургіі

Традыцыйна ў сухія дні адбываліся пасвячэнні духавенства. У сухую сераду было прынята аб'яўляць кандыдатаў, у сухую пятніцу гэтых асобаў прадстаўлялі народу, а сухую суботу кандыдатам удзялялі пасвячэнні[2].

Заўвагі

  1. а б в г д е Mershman, F. Ember Days // The Catholic Encyclopedia. — New York: Robert Appleton Company, 1909. — Т. 5.
  2. а б в Dalmais, Irénée Henri; Jounel, Pierre; Martimort, Aimé Georges (1986). The Liturgy and Time [англійская]. Liturgical Press. p. 28–29.
  3. Codex iuris canonici 1917.
  4. "Lex abstinentiae simul et ieiunii servanda est feria quarta Cinerum, feriis sextis et sabbatis Quadragesimae et feriis Quatuor Temporum, pervigiliis Pentecostes, Deiparae in caelum assumptae, Omnium Sanctorum et Nativitatis Domini".
  5. PAULUS PP. VI. Constitutio apostolica "Paenitemini" (лац.).
  6. Кодекс канонического права = Codex iuris canonici. — Москва: Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2007. — С. 460. — ISBN 978-5-94242-045-1.