Леў I (Папа Рымскі)
Леў I | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лац.: Leo PP. I | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Сікст III | ||||||
| Пераемнік | Hilarius[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | пісьменнік, каталіцкі святар | ||||||
| Нараджэнне |
каля 390 |
||||||
| Смерць |
11 лістапада 461 ці 10 лістапада 461[1] |
||||||
| Пахаванне |
|
||||||
Свяціцель Леў I Вялікі (лац. Leo PP. I), (390 — 10 лістапада 461) — Папа Рымскі з 29 верасня 440 да 10 лістапада 461. Дні памяці — 18 лютага, 12 лістапада.
З ягонай згоды па просьбе рымскага імператара Маркіяна ў 451 годзе скліканы Халкідонскі сабор — чацвёрты Усяленскі сабор.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з Італіі, быў дэкрэтарам (памочнікам папы) пры папе Келесціне I. У 440 годзе абраны на Апостальскі Пасад.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Леў І быў прыхільнікам умацавання ролі епіскапа Рыма як духоўнага лідара ўсёй хрысціянскай Царквы. У сваіх пасланнях і казаннях ён абгрунтоўваў вучэнне пра першынство Рымскага Пасаду, спасылаючыся на апостала Пятра.
Асабліва вядомы сваёй роляй у тэалагічных спрэчках. Ягоны "Том Ільва" (лац. Tomus Leonis) — пасланне да Сабору ў Халкідоне (451 г.) — стала вызначальным у фармулёўцы хрысціянскага вучэння пра дзве прыроды Ісуса Хрыста (боскую і чалавечую).
Сустрэча з Атылай
[правіць | правіць зыходнік]У 452 годзе папа Леў І асабіста сустракаўся з Атылай, правадыром гунаў, каля Мілана і пераканаў яго адмовіцца ад нападу на Рым. Гэтая падзея зрабіла вялікі ўнёсак у папулярнасць гэтага папы ў сярэднявеччы.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Папа Леў І лічыцца адным з буйнейшых тэолагаў ранняга хрысціянства. Ён пакінуў шмат казанняў і пасланняў. Быў кананізаваны.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Папа Бенедыкт XVI пра святога Ільва Вялікага
- Encyclopædia Britannica — Saint Leo I
- Catholic Encyclopedia — Pope St. Leo I
Зноскі
- ↑ BeWeB Праверана 14 лютага 2021.