Калікст I (Папа Рымскі)
Калікст I | ||
---|---|---|
![]() | ||
|
||
217 — 14 кастрычніка 222 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Зеферын | |
Пераемнік | Урбан I | |
Нараджэнне |
невядома |
|
Смерць |
каля 222 |
|
Пахаванне | ||
![]() |
Калікст I (лац.: Callistus) (? — 14 кастрычніка 222) — біскуп рымскі (217 — 14 кастрычніка 222).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Амаль усе звесткі аб ім паведамляе яго супернік Іпаліт у сваіх «Philosophumena», і таму яны не асабліва надзейныя. Будучы рабом хрысціянскага чыноўніка Каргофора, Калікст за страту давераных яму грошай падвергнуўся цяжкаму пакаранню, а пазней быў сасланы на руднікі ў Сардзінію з-за сутыкненняў з яўрэямі.
Вернуты адтуль па хадайніцтве палюбоўніцы імператара Камода, Марцыі, ён пры папе Сефірыні стаў святаром, а пасля смерці папы абраны рымскім біскупам, хоць іншая частка духавенства абрала Іпаліта.
Дэкрэты, якія прыпісваюцца Каліксту, несумненна, падробленыя; яго пакутніцкая смерць падвяргаецца сумневу. Пазней Калікст быў кананізаваны, хоць Іпаліт абвінавачваў яго ў ерасі тэапасхітаў, або патрыпасіян.