Карла Барамеа
Карла Барамеа | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| італ.: Carlo Borromeo | |||||||
| Партрэт Карла Барамеа працы Джавані Амброджа Фіджына (1548—1608) | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Джавані Анджэла Медычы | ||||||
| Пераемнік | Гаспарэ Вісконці | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Уберта Гамбара | ||||||
| Пераемнік | Альфонса Джэзуальда | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Рануча Фарнезэ | ||||||
| Пераемнік | Джавані Альдабрандзіні | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Джыралама Дандзіні | ||||||
| Пераемнік | Таламеа Галіа | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Крыстафора дэль Монтэ | ||||||
| Пераемнік | Нікола дэ Пелевэ | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | сам, як кардынал-дыякан | ||||||
| Пераемнік | Філібер Бабу Лабурдэзьер | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Дыямід Карафа | ||||||
| Пераемнік | сам, як кардынал-святар | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Карла Карафа | ||||||
| Пераемнік | Карла Вісконці | ||||||
|
|
|||||||
| Адукацыя | |||||||
| Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, архіепіскап, дыпламат, inquisitor, прапаведнік, святар | ||||||
| Нараджэнне |
2 кастрычніка 1538[1][2]
|
||||||
| Смерць |
3 лістапада 1584[3][4][…] (46 гадоў) |
||||||
| Пахаванне | |||||||
| Дынастыя | House of Borromeo[d] | ||||||
| Бацька | Giberto II Borromeo[d] | ||||||
| Маці | Margherita Medici[d] | ||||||
| Дыяканская хіратонія | 21 снежня 1560 | ||||||
| Прэсвітарская хіратонія | 4 верасня 1563 | ||||||
| Епіскапская хіратонія | 7 снежня 1563 | ||||||
| Кардынал з | 31 студзеня 1560 | ||||||

Карла Барамеа, або Карл Барамей (італ.: Carlo Borromeo, лац.: Carolus Borromeus; 2 кастрычніка 1538, Арона, П’емонт — 3 лістапада 1584, Мілан) — кардынал і святы каталіцкай царквы. Адзін з самых выдатных дзеячаў Контррэфармацыі, ініцыятар рэформы манаскіх ордэнаў.
Жыццё і дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Карла Барамеа нарадзіўся 2 кастрычніка 1538 года ў радавым замку ў Ароне пры возеры Лага-Маджорэ[5]; паходзіў з італьянскага дваранскага роду Барамеа і, як і кардынал Альтэмпс, быў пляменнікам Папы Пія IV. З 1554 вывучаў права ў Павіі. Быў закліканы ў Рым Піем IV. У 1560 стаў кардыналам, у 1563 — архібіскупам міланскім.
Актыўна ажыцяўляў пастановы Трыдэнцкага сабору, у тым ліку браў удзел у распрацоўцы новага катэхізіса. Высока шанаваў багаслоўскія трактаты Луіса дэ Гранады, хадатайнічаў перад Папам пра іх апраўданне (яны былі ўнесены ў Індэкс забароненых кніг, 1559).
Удзельнічаючы ў рэформе ордэнаў і кляштароў і барацьбе за маральнае абнаўленне царквы, дамагаўся строгай дысцыпліны, што прывяло да незадавальнення шэрагу клірыкаў (ордэн гуміліятаў) і замаху на яго ў 1569. Падчас эпідэміі чумы 1575—1578 клапаціўся аб тых, хто паміраў і здзяйсняў абрады над памерлымі. У 1578 годзе заснаваў ордэн аблатаў Св. Амвросія. Прыняў актыўны ўдзел у распрацоўцы набажэнскіх кніг амврасіянскага абраду. Змагаўся з пратэстанцтвам у Швейцарыі. Карла Барамеа быў таксама заступнікам кампазітара Палестрыны.
У 1602 быў беатыфікаваны, у 1610 — кананізаваны. Гэта адзіны кардынал-пляменнік, прылічаны да ліку святых (калі не лічыць Ансельма з Лукі, які жыў у XI стагоддзі).
Выява ў мастацтве
[правіць | правіць зыходнік]Св. Карла Барамеа малявалі смуглым мужчынам арыстакратычнай знешнасці ў кардынальскім аблачэнні. Яго атрыбутамі былі распяцце, чэрап, вяроўка грэшніка, які каецца, і пацір.
Гіганцкая статуя святога ўзведзена па загаду яго брата, кардынала Федэрыка Барамеа у г. Арона (Навара). Працы — па малюнку Джавані Батысты Крэспі, — былі скончаны ў 1698.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 7 красавіка 2017.
- ↑ St. Charles Borromeo // Encyclopædia Britannica Праверана 7 красавіка 2017.
- ↑ Борромео, Карло // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Борромео, Карло // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Выпускнікі Павійскага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1538 годзе
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1584 годзе
- Памерлі ў Мілане
- Пахаваныя ў Міланскім саборы
- Асобы
- Нарадзіліся ў правінцыі Навара
- Святыя паводле алфавіта
- Каталіцкія святыя
- Царкоўныя дзеячы XVI стагоддзя
- Кардыналы Італіі
- Архібіскупы міланскія
- Вялікія пенітэнцыярыі
- Дзяржаўныя сакратары Ватыкана
- Кананізаваныя ў XVII стагоддзі
- Хрысціянскія святыя XVI стагоддзя