Павел Севярынец: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
дрНяма тлумачэння праўкі
(удзельнік выдалены)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8: Радок 8:
У [[1995]] г. Севярынец уступіў у [[Беларускі Народны Фронт Адраджэнне|БНФ "Адраджэнне"]]. У лютым 1997 г. ён узначаліў Мінскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасні [[1997]] г. на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём "Маладога Фронту".

У 1997-2004 гг. Павел Севярынец стаў вядомы як ўдзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі супраць палітыкі прэзідэнта [[Аляксандар Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]].
У 1997-2004 гг. Павел Севярынец стаў вядомы як ўдзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі супраць палітыкі прэзідэнта [[Аляксандр Лукашэнка|Аляксандра Лукашэнкі]].

У рамках сваёй дзейнасці ў "Маладым Фронце" Павел Севярынец быў заснавальнікам асветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэння", ініцыятарам стварэння кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфесійнай супольнасці "Хрысціянская ініцыятыва".

Версія ад 12:08, 12 жніўня 2009

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (нар. 30 снежня 1976, Орша), беларускі моладзевы хрысціянскі палітык і публіцыст, адзін з заснавальнікаў "Маладога Фронту", былы палітычны вязень.

Шаблон:ЗместСправа

Юнацтва

Нарадзіўся ў Оршы ў сям'і журналіста і школьнай настаўніцы. Скончыў школу з залатым медалём (1994), геаграфічны факультэт БДУ (2000). У 1994-1999 працаваў журналістам у шэрагу выданняў. З 1998 друкуецца ў незалежнай прэсе як публіцыст.

Пачатак палітычнай дзейнасці

У 1995 г. Севярынец уступіў у БНФ "Адраджэнне". У лютым 1997 г. ён узначаліў Мінскую маладзёвую фракцыю БНФ. У верасні 1997 г. на Устаноўчым сойме быў абраны сустаршынём "Маладога Фронту".

У 1997-2004 гг. Павел Севярынец стаў вядомы як ўдзельнік і арганізатар масавых вулічных выступаў моладзі супраць палітыкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

У рамках сваёй дзейнасці ў "Маладым Фронце" Павел Севярынец быў заснавальнікам асветніцкага праекту "Шоў Беларушчыны", курсаў "Ды-джэяў Адраджэння", ініцыятарам стварэння кааліцыі беларускіх дэмакратычных маладзёвых арганізацыяў "Пераменаў!", а таксама міжканфесійнай супольнасці "Хрысціянская ініцыятыва".

У 1999-2003 гг. Павел Севярынец быў намеснікам старшыні Партыі БНФ. З 1999 да 2004 – старшынём "Маладога Фронту".

Севярынец быў адным з арганізатараў I Кангрэсу Беларускай Моладзі (ліпень 2001 г.), абароны Курапатаў (верасень 2001 г. - чэрвень 2002 г.), нацыянальнай кампаніі "Беларусь у Еўропу!" (вясна 2002 г.), перадвыбарчага блоку "Маладая Беларусь" (2004 г.)

Абмежаванне волі

У 2005 годзе Павел Севярынец быў абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць балатавання Аляксандра Лукашэнкі на трэці прэзідэнцкі тэрмін, што адбываліся ў Мінску пасля рэферэндуму 2004 г. Моладзевы лідар быў асуджаны да 3-х гадоў абмежавання волі. Пакаранне ён адбываў на лесанарыхтоўках у вёсцы Малое Сітна (Полацкі раён).

У 2006 міжнародная арганізацыя Amnesty International прызнала Паўла Севярынца вязнем сумлення[1].

З улікам амністыі тэрмін зняволення быў скарочаны да 2-х гадоў, у 2007 годзе Севярынец быў вызвалены.

Сённяшняя дзейнасць

У дадзены момант палітык працуе над адраджэннем палітычнай партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", з'яўляецца сустаршынём яе арганізацыйнага камітэту.

Бібліяграфія

  • "Ды-джэй Адраджэння" (1998),
  • "Пакаленне Маладога Фронту" (2002),
  • "Нацыянальная ідэя" (2005),
  • "Лісты з лесу" (2007),
  • "Брату" (2007).

Павел Севярынец - Лаўрэат літаратурнае прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру імя А. Адамовіча.

Зноскі

У Сеціве