Мусцьерская культура: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
дрНяма тлумачэння праўкі |
|||
Радок 16: | Радок 16: | ||
'''Мусцьерская культура, мусцьерская эпоха''' — культурна-тэхналагічны комплекс, асацыяваны з познімі [[неандэрталец|неандэртальцамі]], і адпаведная яму дагістарычная эпоха. Адпавядае [[Сярэдні палеяліт|сярэдняму палеаліту]] альбо ж (пры падзеле палеаліту толькі на верхні і ніжні) лічыцца завяршэннем [[Палеаліт|старажытнага (ніжняга) палеаліту]]. Геалагічна прыпадае на верхні [[плейстацэн]], канец {{Нп3|Рыс-вюрмскі міжледавіковы перыяд|рыс-вюрмскага міжледавіковага перыяда||Eemian}} і першую палову [[Апошняя ледавіковая эпоха|апошняга (вюрмскага) абляднення]] Еўропы. |

||
[[Файл:Racloir_silex.jpg|злева|міні|250пкс|Каменны скрабок]] |
[[Файл:Racloir_silex.jpg|злева|міні|250пкс|Каменны скрабок]] |
||
Мусцьерская культура ўпершыню вызначана [[Габрыэль дэ Марцілье|Г. Марцілье]] |
Мусцьерская культура ўпершыню вызначана [[Габрыэль дэ Марцілье|Г. Марцілье]] ў канцы 60-х гг. [[19 стагоддзе|XIX стагоддзя]] і названа па пячоры {{нп3|Пячора Ле-Мусцье|Ле-Мусцье|fr|Le Moustier}} на паўднёвым захадзе [[Францыя|Францыі]] (дэпартамент [[Дардонь]]). |
||
Узнікненне мусцьерскай культуры датуецца прыкладна 300 тысячамі гадоў таму, закат культуры звязваюць з пахаладаннем і знікненнем неандэртальцаў каля 30 тысяч гадоў таму. Рушыць за [[Ашэльская культура|ашэльскай культурай (эпохай)]] і змяняецца культурамі [[Позні палеаліт|позняга (верхняга) палеаліту]]: гібрыднай неандертала-краманьёнскай '''[[Шатэльперонская культура|шатэльперонскай]]''' і чыста краманьёнскай '''[[Арыньякская культура|арыньякскай]]'''. Таксама некаторыя рысы афрыканскай [[Стылбейская індустрыя|стылбейскай індустрыі]] падобныя з мусцьерскай культурай. |

Версія ад 15:45, 17 сакавіка 2019
Мусцьерская культура | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мусцьерская культура, мусцьерская эпоха — культурна-тэхналагічны комплекс, асацыяваны з познімі неандэртальцамі, і адпаведная яму дагістарычная эпоха. Адпавядае сярэдняму палеаліту альбо ж (пры падзеле палеаліту толькі на верхні і ніжні) лічыцца завяршэннем старажытнага (ніжняга) палеаліту. Геалагічна прыпадае на верхні плейстацэн, канец рыс-вюрмскага міжледавіковага перыяда і першую палову апошняга (вюрмскага) абляднення Еўропы.
Мусцьерская культура ўпершыню вызначана Г. Марцілье ў канцы 60-х гг. XIX стагоддзя і названа па пячоры Ле-Мусцье на паўднёвым захадзе Францыі (дэпартамент Дардонь).
Узнікненне мусцьерскай культуры датуецца прыкладна 300 тысячамі гадоў таму, закат культуры звязваюць з пахаладаннем і знікненнем неандэртальцаў каля 30 тысяч гадоў таму. Рушыць за ашэльскай культурай (эпохай) і змяняецца культурамі позняга (верхняга) палеаліту: гібрыднай неандертала-краманьёнскай шатэльперонскай і чыста краманьёнскай арыньякскай. Таксама некаторыя рысы афрыканскай стылбейскай індустрыі падобныя з мусцьерскай культурай.
Арэал культуры адпавядае арэалу неандэртальцаў у пару іх росквіту каля 100 тыс. гадоў таму: Еўропа (на поўнач да 54° шыраты), Паўночная Афрыка, Блізкі Усход і Сярэдняя Азія. У месцах кантактаў з продкамі краманьёнцаў (Блізкі Усход і паўночная Афрыка) прыкладна 100 тыс. гадоў таму з'яўляюцца і стаянкі краманьёнцаў, якія выраблялі прылады мусцьерскага тыпу, такім чынам, верагодна, у гэтых раёнах мела месца акультурацыя краманьёнцаў неандэртальцамі. Маецца шмат разнавіднасцяў мусцьерскай культуры, якія нярэдка распаўсюджаныя на адных і тых жа тэрыторыях.
Для мусцьерскай тэхнікі апрацоўкі каменя характэрныя дыскападобныя і аднапляцовачныя нуклеусы (ядрышчы), ад якіх адколваліся даволі шырокія адшчэпы, якія пераўтваралі з дапамогай аббівання па баках у розныя прылады (скрэблы, востраканечнікі, свердзелы, нажы і г. д.). Апрацоўка косці развіта слаба. Неандэртальцы жылі ў пячорах і пад адкрытым небам, часам у жыллі, збудаваным з буйных костак маманта і шкур, займаліся паляваннем на мамантаў, пячорных мядзведзяў і інш. жывёл, а таксама збіральніцтвам. Пахаванні неандэртальцаў сведчаць аб зародках рэлігійных уяўленняў.
Да мусцьерскай эпохі адносяць з'яўленне зародкаў мастацтва: на асобных прадметах знаходзяць рытмічныя ямкі i крыжыкі — намёк на арнамент. На некаторых помніках прысутнічаюць рэшткі охры, часам у выглядзе плям, часам — сточаным пры ўжыванні кавалкам (як аловак).
Зноскі
Літаратура
- Д. А. Авдусин . Основы археологии. М.: Высш. шк., 1989. — Глава 1. ПАЛЕОЛИТ
Спасылкі
- Мусцьерская культура (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі