Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
| Імя пры нараджэнні =
| Імя пры нараджэнні =
| Псеўданімы =
| Псеўданімы =
| Дата нараджэння = 24.07.1927
| Месца нараджэння = [[Гомель]], [[БССР|Беларуская ССР]]
| Месца нараджэння = [[Гомель]], [[БССР|Беларуская ССР]]
| Дата смерці =29.03.2012
| Месца смерці =[[горад Мінск|Мінск]], [[Беларусь]]
| Месца смерці =[[горад Мінск|Мінск]], [[Беларусь]]
| Грамадзянства = {{Сцяг БССР}} [[БССР|Беларуская ССР]]<br />{{Сцяг Беларусі}} [[Беларусь]]
| Грамадзянства = {{Сцяг БССР}} [[БССР|Беларуская ССР]]<br />{{Сцяг Беларусі}} [[Беларусь]]

Версія ад 12:14, 1 мая 2019

Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў
Дата нараджэння 24 ліпеня 1927(1927-07-24)
Месца нараджэння Гомель, Беларуская ССР
Дата смерці 29 сакавіка 2012(2012-03-29) (84 гады)
Месца смерці Мінск, Беларусь
Грамадзянства Сцяг БССР Беларуская ССР
Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера фалькларыстыка, беларусістыка
Месца працы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1971)
Навуковае званне прафесар (1980)
Альма-матар Гомельскі педагагічны інстытут

Канстанцін Паўлавіч Кабашнікаў (24 ліпеня 1927, Гомель, БССР, СССР29 сакавіка 2012, Мінск, Беларусь) — беларускі фалькларыст. Доктар філалагічных навук (1971), прафесар (1980).

Біяграфія

У 1951 г. скончыў Гомельскі педагагічны інстытут. З 1954 г. і да сваёй смерці працаваў у НАН Беларусі, дзе прайшоў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка аддзела славістыкі ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы.

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, сярод якіх манаграфіі «Ад традыцыйнага фальклора да рэвалюцыйнай паэзіі», «Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні», вучэбныя дапаможнікі «Нарысы па беларускаму фальклору», «Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць» і іншыя, а таксама артыкулы.

Сабраў шматлікія запісы казак, паданняў, народнай драмы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1968 г. за ўдзел у выданні шматтомнага збору «Беларуская народная творчасць». Член бюро камісіі па славянскім фальклоры пры Міжнародным камітэце славістаў і Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні і распаўсюджванні славянскіх культур.

Зноскі

Літаратура