Аб кульце асобы і яго наступствах: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Радок 8: Радок 8:
{{Вікікрыніцы|:ru:О культе личности и его последствиях. Доклад XX съезду КПСС (Н.С. Хрущев)|Аб кульце асобы і яго наступствах}}
{{Вікікрыніцы|:ru:О культе личности и его последствиях. Доклад XX съезду КПСС (Н.С. Хрущев)|Аб кульце асобы і яго наступствах}}


{{Стаб|Гісторыя}}
[[Катэгорыя:Хрушчоўская адліга]]
[[Катэгорыя:Хрушчоўская адліга]]
[[Катэгорыя:Падзеі 25 лютага|1956]]
[[Катэгорыя:Падзеі 25 лютага|1956]]

Версія ад 14:01, 7 лістапада 2019

Аб кульце асобы і яго наступствах — даклад першага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова на ўнутраным закрытым пасяджэнні 20-га з'езду партыі 25 лютага 1956 года ў маскоўскім Вялікім Крамлёўскім палацы. Грунтаваўся на дадзеных Пракуратуры СССР, КДБ, Цэнтральнай камісіі па пераглядзе спраў на раней асуджаных грамадзян і Камісіі партыйнага кантролю ЦК КПСС. Змяшчаў абвінавачанне папярэдняга кіраўніка партыі Іосіфа Сталіна ў сфабрыкаванні крымінальных спраў аб змовах і ў рэпрэсіях, ад якіх загінулі тысячы людзей. Таксама ў дакладзе адзначалася, што Нямецка-савецкую вайну ўдалося выйграць насуперак рашэнням Сталіна: «Калі фашысцкія войскі ўжо ўварваліся.., з Масквы быў загад — на стрэлы не адказваць.. таму, што Сталін.. лічыў, што гэта яшчэ не вайна.. Гэта прывяло да таго, што ў першыя ж гадзіны і дні праціўнік вынішчыў у нашых памежных раёнах вялікую колькасць авіяцыі, артылерыі,.. знішчыў вялікую колькасць нашых ваенных кадраў, дэзарганізаваў кіраванне войскамі, і мы апынуліся не ў стане перагарадзіць яму шлях углыб краіны».

З'езд пастанавіў азнаёміць з дакладам толькі аднапартыйцаў, камсамольцаў і беспартыйных кіраўнікоў, бо Хрушчоў у ім зазначаў: «Гэтае пытанне мы не можам вынесці за межы партыі, а тым больш, у друк». Пасля з'езду замяшанае ў беззаконні Сталіна партыйнае кіраўніцтва вырашыла не друкаваць даклад, бо замест галоснасці мела зацікаўленасць толькі ў спыненні рэпрэсій, ад якіх само цярпела[1]. Пры зачытванні на партыйных сходах у сакавіку 1956 г. яго забаранялася абмяркоўваць і бралася распіска аб неразгалошванні. Аднак у 1956 г. яго надрукавала амерыканская газета «Вашынгтон пост»?!. У СССР даклад упершыню апублікавалі праз 33 гады, у 1989 г., у часопісе «Весткі ЦК КПСС» (руск.: Известия ЦК КПСС)[2].

Зноскі

Спасылкі

Лагатып Вікіцытатніка
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Аб кульце асобы і яго наступствах