Вераніка Анатолеўна Чаркасава: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 1: Радок 1:
{{Картка:Асоба
{{Картка:Асоба}}
|імя = Вераніка Анатолеўна Чаркасава
|арыгінал_імя = Вераніка Чаркасава
|партрэт =
|памер =
|подпіс =
|апісанне =
|імя пры нараджэнні =
|род дзейнасці =
|дата нараджэння =
|месца нараджэння =
|грамадзянства =
|падданства =
|дата смерці =
|месца смерці =
|бацька =
|маці =
|муж =
|жонка =
|дзеці =
|узнагароды і прэміі =
|сайт =
|Commons =
|Rodovid =
}}
'''Вераніка Анатолеўна Чаркасава''' ({{ДН|12|1|1959}} — {{ДС|20|10|2004}}, [[Мінск]]) — беларуская журналістка.
'''Вераніка Анатолеўна Чаркасава''' ({{ДН|12|1|1959}} — {{ДС|20|10|2004}}, [[Мінск]]) — беларуская журналістка.


Радок 61: Радок 37:
{{Бібліяінфармацыя}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Журналісты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Журналісты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Нераскрытыя забойствы ў Беларусі]]

Версія ад 18:57, 7 сакавіка 2021

Вераніка Анатолеўна Чаркасава
Род дзейнасці журналістка
Дата нараджэння 12 студзеня 1959(1959-01-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 2004(2004-10-20)[1] (45 гадоў) ці 25 кастрычніка 2004(2004-10-25)[2] (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Анатоль Паўлавіч Чаркасаў
Альма-матар
Сайт veronikacherkasova.org (англ.)

Вераніка Анатолеўна Чаркасава (12 студзеня 1959 — 20 кастрычніка 2004, Мінск) — беларуская журналістка.

Біяграфія

Дзяцінства

Ніка, так яе называлі бацькі, з маленства расла ў творчай атмасферы. Яе маці, Дзіяна Чаркасава, працавала ў газеце «Голас Радзімы», бацька, Анатоль Чаркасаў, таксама быў журналістам і пісьменнікам, займаўся перакладамі. У апошніх класах яна друкавалася ў «Голасе Радзімы» са сваімі першымі нататкамі.

Кар’ера

Яна працавала ў незалежнай беларускай прэсе, праводзіла журналісцкія даследаванні, пісала на сацыяльныя тэмы (пра праблемы «простага чалавека», секты, цыганскую меншасць і г.д.), таксама напісала некалькі артыкулаў на тэму незаконнага гандлю зброяй паміж Беларуссю і Іракам.

Пасля заканчэння журфаку БДУ (кірунак «Радыё і тэлебачанне»), пачала працаваць у моладзевай рэдакцыі БТ. Займалася дакументалістыкай. Самыя знакамітыя дакументальныя фільмы — пра Максіма Багдановіча, пра Сяргея Мяржынскага, а таксама пра бацьку, Анатоля Чаркасава. Пэўны час яна разам з будучым мужам Дзмітрыем Філімонавым працавала над праграмай «Крок».

На пачатку 1990-х Чаркасава развіталася з БТ і прыйшла ў «Голас Радзімы». Потым працавала ў незалежных выданнях: «Имя», «Белорусская деловая газета», «Наша Свабода» потым у «БелГазеце» (19952003, намесніца галоўнага рэдактара), апошні год працавала ў незалежнай газеце «Салідарнасць».

Забойства

20 кастрычніка 2004 года была забітая ва ўласнай кватэры ў Мінску. Забойца нанёс каля 20 нажавых удараў. Вераніка Чаркасава пахаваная на Каладзішчанскіх могілках.

Следства

Праваахоўныя органы лічаць, што да забойства можа быць датычны сын В. Чаркасавай Антон Філімонаў. У цяперашні час яго месцазнаходжанне невядома. У красавіку 2006 года малады чалавек быў асуджаны па арт. 221 УК (выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер) на два з паловай гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. 16 мая 2007 года ў адносінах А. Філімонава была ўзбуджаная справа па ч. 1 арт. 147 УК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Аднак ён да таго часу ўжо знік.

8 лютага 2007 года ў сувязі з неўстанаўленнем асоб, якія падлягаюць прыцягненню ў якасці абвінавачваных, расследаванне крымінальнай справы аб забойстве Веранікі Чаркасавай было прыпынена, аднак аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўсталяванне акалічнасцяў злачынства і вышук датычных да яго асоб, працягваюцца.

11 чэрвеня 2007 года была вынесена пастанова аб прыцягненні А. Філімонава ў якасці абвінавачванага. Пракуратура Першамайскага раёна Мінска санкыянавала зняволенне А. Філімонава пад варту. Ён быў абвешчаны ў міжнародны вышук. Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў стаўленні яго было прыпынена 16 ліпеня 2007 года ў сувязі з тым, што абвінавачваны схаваўся ад органаў крымінальнага пераследу.

Зноскі

Спасылкі