Наша Свабода

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Наша Свабода»

Уладальнік Павел Жук
Заснавана 1902/2000
Галоўны офіс Мінск
Вэб-сайт nasha-svaboda.org

Наша Свабода — грамадска-палітычная газета, якая выдавалася пад гэтай назвай з 2000 па 2002 ў Мінску на беларускай мове.

Заснавальнік, галоўны і першы рэдактар — Павел Жук.

24 верасня 1999 года суд задаволіў іск Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Віктара Шэймана да газеты «Навіны» і журналіста Сяргея Аніськага памерам 15 млрд рублёў. З верасня газета «Навіны» перастала выходзіць у свет.

25 лютага 2000 года аднаўляецца выпуск і выходзіць 8-палосны першы нумар газеты «Наша Свабода». 2 сакавіка, на другі дзень свайго выхаду ў свет, на пэўны час спыніла дзейнасць пераймальніца «Навін». З таго часу яе пераследуюць падаткавыя службы.

2 жніўня 2002 года суддзя Анатоль Савіч прызнаў правы Анатоля Тозіка і вызначыў памер кампенсацыі маральнай шкоды — 105 млн рублёў з газеты і аўтара артыкула М.Падаляка (каля 54 тыс. долараў) (100 і 5 тыс. адпаведна).

26 жніўня 2002 у дзяржаўную друкарню «Чырвоная зорка» быў дастаўлены чарговы нумар газеты, і 1 мільён беларускіх рублёў, патрэбных для аплаты паслуг тыпаграфіі, на рахунак друкарні пералічыла прыватная фірма. Копія плацёжкі была даслана з факсу рэдакцыі «Нашай Свабоды» ў друкарню. Ад гэтага моманту падзеі пачалі разгортвацца надзвычай дынамічна. Паводле версіі Паўла Жука, адпаведныя службы, якія займаюцца праслухоўваннем рэдакцыйных тэлефонаў, «знялі» з факсу копію плацёжкі і перадалі яе ў Маскоўскі суд Мінску. Там тэрмінова было склікана паседжанне суду пад старшыняваннем суддзі Анатоля Савіча, які а 20-ай гадзіне вечара прыняў рашэнне спагнаць пералічаны мільён на кошт пагашэння штрафу, спыніўшы такім чынам выхад «Нашай Свабоды-Палітыкі». Рахунак рэдакцыі ў сувязі з гэтым быў замарожаны.

У сакавіку 2004 — Сяргей Дубавец аднаўляе выданне пад назвай «Свабода».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]