Калодзішчы (могілкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Каладзішчанскія могілкі)
Перайсці да: рух, знайсці
Від з боку 50 сектара на пахаванні 50 і 49 сектароў могілак «Калодзішчы».

Могілкі «Калодзішчы» — могілкі ў Мінскім раёне, на якіх вядзецца пахаванне жыхароў Мінска. Адкрыты ў 1995 г. Плошча: 60,71 га[1]. Колькасць пахаванняў паводле некаторых ацэнак — больш за 43 тыс.[2]. Знаходзіцца ў раёне вёскі Глебавічы. З Мінска на могілкі ходзіць гарадскі аўтобус № 31 з прыпынкамі каля галоўнай і 2-й брамы[3][4]. Адносіцца да абмежавана дзеючых паводле пэўных звестак[5] і да дзеючых паводле іншых[6]. Пры гэтым дазваляецца не толькі пахаванне да сваякоў і пахаванне крэміраванных нябожчыкаў, але і пахаванне трунаў у новыя магілы. Могілкі адносяцца да змешанных: там пераважаюць у невызначанай прапорцыі свецкія пахаванні постсавецкага часу і праваслаўныя пахаванні сучаснага тыпу.

Славутасці могілак[правіць | правіць зыходнік]

На могілках «Калодзішчы» пахаваны: Галіна Пікулік і Анатоль Наркевіч — ахвяры тэракта ў на ст.м. «Кастрычніцкая» 11.04.2011 г., а таксама пісьменнікі Янка Сіпакоў і Анатоль Кудравец і журналісты Альгерд Невяроўскі і Вераніка Чаркасава[7].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі