Белорусская деловая газета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арыгінальная
назва
руск.: Белорусская деловая газета
Тып газета

Галоўны рэдактар Пётр Паўлавіч Марцаў
Заснавана 1992
Спыненне публікацый 2006
Мова руская

«Белорусская деловая газета» (бел.: «Беларуская дзелавая газета») — беларуская грамадска-палітычная газета, заснаваная ў 1992 годзе. Нязменным рэдактарам быў Пётр Марцаў. Заснавальнікам і выдаўцом «БДГ» з’яўлялася выдавецкае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «Марат», газета пазіцыянавала сябе як «штодзённае незалежнае выданне дзелавых і палітычных кругоў Беларусі»; аб’ектыўна была адным з найболей аўтарытэтных незалежных СМІ Беларусі. За час дзейнасці БДГ неаднаразова прадпрымаліся спробы прыпыніць яе выпуск па розных прычынах, аднак кожны раз выпуск выдання аднаўляўся.

Газета спыніла выхад у сувязі з забаронай друкавацца ў беларускіх друкарнях і распаўсюджваннем праз РУП «Белпошта» і «Белсаюздрук» у 2006 годзе, на той час штотыднёвы тыраж складаў 65-70 тысяч асобнікаў.

Сёння існуе інтэрнэт-версія выдання «БДГ Деловая газета».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]