Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
{{Картка каледжа}}
{{Картка каледжа}}
'''Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля''' — каталіцкая тэалагічная навучальная ўстанова ў горадзе [[Мінск]]у. Апякуном вучэльні з’яўляецца святы [[Ян Хрысціцель]]. Заняткі абдываюцца ў Хрысціянскім цэнтры па [[Вуліца Серафімовіча (Мінск)|вул. Серафімовіча]], 19.
'''Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля''' — каталіцкая тэалагічная навучальная ўстанова ў горадзе [[Мінск]]у. Апекуном вучэльні з’яўляецца святы [[Ян Хрысціцель]]. Заняткі абдываюцца ў Хрысціянскім цэнтры па [[Вуліца Серафімовіча (Мінск)|вул. Серафімовіча]], 19.


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==

Версія ад 23:59, 5 ліпеня 2021

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля
Дата заснавання 16 кастрычніка 2010
Тып каледж
Размяшчэнне

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля — каталіцкая тэалагічная навучальная ўстанова ў горадзе Мінску. Апекуном вучэльні з’яўляецца святы Ян Хрысціцель. Заняткі абдываюцца ў Хрысціянскім цэнтры па вул. Серафімовіча, 19.

Гісторыя

16 кастрычніка 2010 года распачаў сваю дзейнасць «Цэнтра падрыхтоўкі катэхэтаў» пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

30 жніўня 2013 года Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Паўлавіч Гуляка ўручыў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі каледжа. Духоўная навучальная ўстанова была заснавана Мітрапалітам на базе «Цэнтра падрыхтоўкі катэхэтаў». Дырэктарам Каледжа прызначаны кс. д-р Ян Крэміс[1][2]. Заняткі першапачаткова абдываліся пры Чырвоным касцёле ў Мінску, на сённешні дзень у Хрысціянскім цэнтры.

Кірункі

  • Група «А» (тэалогія) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.
  • Група «B» (тэалогія + катэхетыка) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
  • Група «C» (тэалогія + касцёльны спеў) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
  • Група «D» (тэалогія + сродкі масавай камунікацыі) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.
  • Група «Е» (тэалогія + рэлігійны турызм) прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму[3].

Навучэнцы ІІІ курса, у залежнасці ад групы (B, C, D, Е), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар, супрацоўнік КСМК, куратар пілігрымак)[4].

Абітурыенты

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Навучанне ў каледжы бясплатнае.

Год/чалавек Паступіла Выпускнікоў
2018 18[5] ?
2019 ? 10[6]
2020 ? 11[7]
2021 ? 8[8]

Выкладчыкі

  • біскуп Аляксандр Яшэўскі.
  • кс. Дзмітрый Барыла.
  • кс. Юрый Рашатко.
  • Алена Шымак.
  • кс. Уладзімір Марушэўскі.
  • кс. Павел Эйсмант.
  • кс. Яўген Вінтоў.

Дырэктары

Зноскі