Леанід Паўлавіч Гуляка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Гуляка
сцяг
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь
21 снежня 2000 — 22 снежня 2005
Прэм’ер-міністр Уладзімір Ярмошын,
Генадзь Навіцкі,
Сяргей Сідорскі
Прэзідэнт Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік Аляксандр Сасноўскі
Пераемнік Уладзімір Матвяйчук
Cтаршыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей
29 снежня 2005 — 27 кастрычніка 2006
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Станіслаў Бука
Пераемнік пасада скасаваная
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей
з 27 кастрычніка 2006
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Нараджэнне 1 лістапада 1949(1949-11-01) (70 гадоў)
 
Узнагароды

Леані́д Па́ўлавіч Гуля́ка (1 лістапада 1949; в. Межная Слабада, Клецкі раён) — дзяржаўны дзеяч Беларусі. Міністр культуры Беларусі (2000—2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19731977 гадах працаваў старшым інспектарам, памочнікам міністра культуры Беларусі.

У 1977—1992 гг. — у Апараце Савету міністраў.

У 1992—1994 гг. — намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

У 1994—2000 гг. працаваў у Апараце Савета міністраў Рэспублікі Беларусь: загадчык сакратарыята намесніка прэм’ер-міністра, начальнік упраўлення адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя і сацыяльнай абароны, начальнік упраўлення сацыяльна-культурнай палітыкі[1]. З 21 снежня 2000 года па 22 снежня 2005 года — Міністр культуры Беларусі[2][3].

З 29 снежня 2005 г. старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Беларусі[4][5], з 27 кастрычніка 2006 г. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей[5][6].

22 студзеня 2015 года раскрытыкаваў ксяндзоў-замежнікаў за тое, што яны займаюцца палітыкай[7]:

" Некаторыя ксяндзы з Польшчы спрабуюць займацца палітыкай. Ім не падабаецца наша краіна, нашы законы, кіраўніцтва. У такіх выпадках мы не ўзгадняем падаўжэнне іх знаходжання ў нашай краіне. Мы не супраць запрашэння замежных святароў. Ні на праваслаўных, ні на каталіцкіх, ні на іншых храмах не павінны вісець замкі. Калі яны запатрабаваны і патрэбныя святары, мы заўсёды гэта падтрымліваем. Але мы заўсёды падкрэсліваем, што яны павінны займацца тымі пытаннямі, для якіх іх запрасілі ў краіну, дзеля якіх яны ехалі і падпісвалі пагадненні з рэлігійнымі аб'яднаннямі. "

Калі пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, главе каталікоў Беларусі, мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, які асуджаў гэтыя дзеянні ўладаў, 31 жніўня 2020 года было адмоўлена ва ўездзе ў краіну, хоць ён з’яўляецца грамадзянінам Беларусі, апарат Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасцей адмовіўся каментаваць сітуацыю, спаслаўшыся на тое, што сам упаўнаважаны Леанід Гуляка на бальнічным[8]. Паводле словаў Генеральнага вікарыя біскупа Юрыя Касабуцкага, які узяў кіраванне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй пры адсутнасці архібіскупа, 31 жніўня адбылося пасяджэнне Кансультацыйнай міжканфесійнай рады ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. На яго былі запрошаныя прадстаўнікі ўсіх рэлігійных аб’яднанняў, акрамя каталіцкага Касцёла. Касабуцкі таксама адзначыў, што пасля пасяджэння з каталіцкімі іерархамі звязаліся прадстаўнікі іншых канфесій і падзяліліся, беларускіх католікаў там «літаральна палівалі брудам»[9].

Зноскі

  1. Гуляка Леанід Паўлавіч // Звязда : газета. — 30 снежня 2010. — № 255 (26863). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 21 декабря 2000 г. № 690 «О назначении Л. П. Гуляко Министром культуры Республики Беларусь»
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 22 декабря 2005 г. № 612 «Об освобождении Л. П. Гуляко от должности Министра культуры Республики Беларусь»
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 29 декабря 2005 г. № 640 «О назначении Л. П. Гуляко Председателем Комитета по делам религий и национальностей при Совете Министров Республики Беларусь»
  5. 5,0 5,1 Указ Президента Республики Беларусь от 27 октября 2006 года № 638 «О назначении Л. П. Гуляко Уполномоченным по делам религий и национальностей»
  6. Гуляко назначен Уполномоченным по делам религий и национальностей Архіўная копія ад 12 студзеня 2015 на Wayback Machine
  7. Уполномоченный по делам религий раскритиковал ксендзов-иностранцев за занятие политикой
  8. Нядопуск мітрапаліта Кандрусевіча ў Беларусь. Што напісана ў законах, што гавораць Лукашэнка і іншыя чыноўнікі
  9. Біскуп Касабуцкі: ідзе пераслед Касцёла, але адкрыта пра гэта не кажуць

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]