Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Беразіно): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
др (GR) File renamed: File:Biarezań, Kaścielny. Бярэзань, Касьцельны (1901-18).jpg → File:Biarezań, Kaścielny. Бярэзань, Касьцельны (1901-14).jpg name unification by uploader |
||
Радок 47: | Радок 47: | ||
У 1844 годзе на сродкі графіні храм быў рэканструяваны і пры гэтым захаваў свае класічныя стылявыя рысы. Асабліва цікавым архітэктурным прыёмам яго з’яўлялася наяўнасць калон на абодвух бакавых фасадах. |

[[Файл:Biarezań, Kaścielny. Бярэзань, Касьцельны (1901- |
[[Файл:Biarezań, Kaścielny. Бярэзань, Касьцельны (1901-14).jpg|міні|справа|Рынак з касцёлам у Беразіно, 1914 г.]] |
||
У 1897 годзе на сродкі графа Аўгуста Патоцкага касцёльная тэрыторыя была абнесена агароджай з цэглы. Уваход на гэтую тэрыторыю пазначылі брамай з цэглы, якую абтынкавалі і пабялілі. Справа ад брамы была ўбудаваная ў агароджу званіца. Драўляная плябанія размяшчалася на другім баку вуліцы. |

Актуальная версія на 21:37, 10 ліпеня 2021
Каталіцкі храм | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
| |
53°49′58″ пн. ш. 28°58′38″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Беразіно |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Дата пабудовы | 1644 год |
Дата скасавання | 1914 |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні драўляны каталіцкі храм у г. Беразіно (Мінская вобласць).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вялікі канцлер літоўскі Леў Сапега па распараджэнні караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра 24 верасня 1641 года заклаў у мястэчку на рынкавай плошчы драўляны касцёл. Будаўніцтва касцёла была скончана ў 1644 годзе. Гэты касцёл быў названы ў імя Найсвяцейшай Багародзіцы Кармельскай.
Пазней касцёл быў перайменаваны на тытул Унебаўзяцця Дзевы Марыі. На гэты раз фундатарам выступіла графіня Вансовіч.
У 1818 годзе побач з касцёлам паставілі драўляную двух’ярусную званіцу.
У 1844 годзе на сродкі графіні храм быў рэканструяваны і пры гэтым захаваў свае класічныя стылявыя рысы. Асабліва цікавым архітэктурным прыёмам яго з’яўлялася наяўнасць калон на абодвух бакавых фасадах.
У 1897 годзе на сродкі графа Аўгуста Патоцкага касцёльная тэрыторыя была абнесена агароджай з цэглы. Уваход на гэтую тэрыторыю пазначылі брамай з цэглы, якую абтынкавалі і пабялілі. Справа ад брамы была ўбудаваная ў агароджу званіца. Драўляная плябанія размяшчалася на другім баку вуліцы.
У пачатку XX стагодзя парафія налічвала каля 7000 вернікаў. Мела філіяльныя касцёлы ў Багушэвічах і Раванічах. У Беразіно дзейнічала драўляная капліца на каталіцкіх могілках па вул. Мультана. У 1930 гадах капліцу закрылі, а потым яна разбурылася пасля вайны.
Касцёл згарэў падчас пажару ў 1914 годзе[1].