Люцыян Крашэўскі: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др афармл. |
Luckas-bot (размовы | уклад) др робат Дадаем: be-x-old:Люцыян Крашэўскі |
||
Радок 14: | Радок 14: | ||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[be-x-old:Люцыян Крашэўскі]] |
|||
[[pl:Lucjan Kraszewski]] |
[[pl:Lucjan Kraszewski]] |
Версія ад 01:23, 29 ліпеня 2010
Люцыян КРАШЭЎСКІ (24 ліпеня 1820, мяст. Пружаны Гродзенскай губерні, цяпер Брэсцкай вобл. — 2 лютага 1892, Ганятычы Грубешаўскага пав., Польшча) — беларускі і польскі мастак, фатограф. Брат польскага празаіка Юзэфа Крашэўскага.
Вучыўся ў кляштарнай школе ў Лыскаве і Свіслацкай гімназіі. Скончыў прыродазнаўчы факультэт Дэрпцкага універсітэта. Пасля жыў у родавым маёнтку Доўгае на Пружаншчыне. Аказваў дапамогу ўдзельнікам паўстання 1863–1864, за што быў сасланы ў Кангур Пермскай губерні. Вярнуўшыся на радзіму, прадаў свой маёнтак Доўгае. Жыў у Варшаве і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі Ганятычах. Ілюстраваў творы свайго брата. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гродзеншчыне. У ссылцы навучыўся фатаграфаваць, рабіў здымкі краявідаў Гродзеншчыны.
Літаратура
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.;
- PSB