Люцыян Крашэўскі
| Люцыян Крашэўскі | |
|---|---|
| польск.: Lucjan Kraszewski | |
| |
| Дата нараджэння | 24 ліпеня 1820 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2 лютага 1892 (71 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Ян Крашэўскі |
| Маці | Соф’я з Мальскіх |
| Род дзейнасці | мастак, фатограф |
| Вучоба | |
Люцыян Крашэўскі (24 ліпеня 1820, мяст. Пружаны Гродзенскай губерні, цяпер Брэсцкай вобл. — 2 лютага 1892, Ганятычы Грубешаўскага пав., Польшча) — беларускі і польскі мастак, фатограф.
Брат Юзэфа Крашэўскага і Каятан Крашэўскага. Вучыўся ў кляштарнай школе ў Лыскаве і Свіслацкай гімназіі. Скончыў прыродазнаўчы факультэт Дэрпцкага ўніверсітэта. Пасля жыў у родавым маёнтку Доўгае на Пружаншчыне. Аказваў дапамогу ўдзельнікам паўстання 1863—1864, за што быў сасланы ў Кунгур Пермскай губерні. Вярнуўшыся на радзіму, прадаў свой маёнтак Доўгае. Жыў у Варшаве і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі Ганятычах. Ілюстраваў творы свайго брата. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гродзеншчыне. У ссылцы навучыўся фатаграфаваць, рабіў здымкі краявідаў Гродзеншчыны.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1820 годзе
- Нарадзіліся ў Пружанах
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1892 годзе
- Памерлі ў Люблінскім ваяводстве
- Пахаваныя ў Бяльскім павеце
- Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
- Выпускнікі Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Мастакі Беларусі
- Мастакі Польшчы
- Фатографы Польшчы
- Фатографы Беларусі
- Крашэўскія
