Ле Карбюзье: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Выдаляем: hi:ली कोऱ्बुजिए
др робат Дадаем: hi:ली कोर्बुज़िए
Радок 60: Радок 60:
[[gl:Le Corbusier]]
[[gl:Le Corbusier]]
[[he:לה קורבוזיה]]
[[he:לה קורבוזיה]]
[[hi:ली कोर्बुज़िए]]
[[hif:Le Corbusier]]
[[hif:Le Corbusier]]
[[hr:Le Corbusier]]
[[hr:Le Corbusier]]

Версія ад 17:48, 26 верасня 2010

ле Карбузье́, сапр.: Шарль Эдуар Жанерэ-Гры (фр.: Le CorbusierCharles-Édouard Jeanneret-Gris; 6 кастрычніка 188727 жніўня 1965) – французскі архітэктар швейцарскага паходжання, стваральнік архітэктуры інтэрнацыянальнага стылю, мастак і дызайнер. Яго усебаковая мастацкая дзейнасць паўплывала не толькі на архітэктуру, але і на урбаністыку.

Біяграфія

Нацыянальны музей заходняга мастацтва, Токіо, Японія

Шарль Жанерэ паходзіць са старога, шырокаразгалінаванага роду. Бацька будучага архітэктара Жорж-Эдуар быў гадзіннікавым майстрам, і меў уласную фабрыку па вытворчасці гадзіннікаў у Ла Ша-дэ-Фондс, якая ў той час была адной з асноўных цэнтраў вытворчасці гадзіннікаў у Швэйцарыі. Маці, Мары-Шарлот-Амелі была піяністкай.

У маладосці, Шарль працаваў у гравёрнай майстэрні свайго дзядзькі, дзе займаўся гравіроўкай ініцыялаў. У 19001904 гг. ён вучыўся на гравіроўшчыка ў мастацкай школе ў Ла Ша-дэ-Фондс. Прафесар гэтай школы, Шарль Л’Эплатэньер, зацікавіў маладога чалавека архітэктурай. Першапачаткова Шарль Жанерэ знаходзіўся пад уплывам архітэктуры мадэрна і англійскага руху арт-энд-крафтс, але ў 19061907 гг. разам з Рэнэ Шапалазам рэалізаваў будову першага будынка па сваім праекце, багата дэкараваную вілу для гравёра Луі Фалета. У 1907 годзе Шарль здзейсніў першае мастацкае падарожжа на поўнач. Ён наведаў Мілан, Фларэнцыю, Галузу, Сіену, Балонью, Падую і Венецыю, а потым пераехаў у Аўстра-Венгрыю, дзе наведаў Будапешт і Вену. У Вене, некаторы час, Шарль Жанерэ працаваў у аднаго з вядомых аўстрыйскіх архітэктараў Ёзэфа Хофмана, таксама пазнаёміўся з ідэямі Адольфа Лоаса. У сакавіку 1908 года малады архітэктар упершыню наведаў Парыж, дзе працаваў у майстэрні парыжскага архітэктара Агюста Перэта. Там ён працаваў 15 месяцаў, набыўшы значны досвед у працы з жалезабетонам. У 1909 годзе ён пазнаёміўся ў Ліёне з адным з прадстаўнікоў новай архітэктуры Тоні Гарнье.

У 1910 годзе Шарль Жанерэ здзейсніў доўгае падарожжа ў Германію, каб пазнаёміцца з дасягненнямі дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва гэтай краіны. Працуючы ў Петэра Бехрэнса, ён пазнаёміўся з Місам ван дэр Роэ і Вальтэрам Гропіюсам. У наступным годзе спаткаўся з Генрыхам Тэсэнам, архітэктарам горада-сада Grünau-Falkenberg (пабудаваным у 1913 годзе). Наступнае падарожжа Шарль здзейсніў у Усходнюю Еўропу, Турцыю, Грэцыю і Італію, пад час якой ён стварыў шмат малюнкаў, нататкаў і здымкаў.

У 1913 годзе Жарль Жэнерэ арганізаваў першую выставу сваіх прац (акварэльных малюнкаў). У гэты час ён займаўся напісаннем сваёй кнігі “Будоўля гарадоў” (La construction des villes"").

Le Poème Électronique, Эйндховен, Нідэрланды, 1958

У 29 гадовым узросце Шарль пасяліўся ў Парыжы. У 1917 годзе ён стварыў там уласную архітэктурную майстэрню. З 1919 года пачаў выдаваць архітэктурную газету “Esprit Nouveau” (Новы дух), у якой свае артыкулы падпісваў псеўданімам “Le Corbusier”. Хутка ён наблізіўся да парыжскіх авангардысцкіх мастацкіх асяроддзяў. Разам з Амедзі Азенфантам стварыў новы кірунак выяўленчага мастацтва – пурызм. З 1925 года ён актыўна карыстаўся сваім псеўданімам як архітэктар і мастак. З 1923 да 1940 года кіраваў майстэрняй разам са сваяком Пьерам Жэнерэтам, з якім разам працавалі над праектамі і артыкуламі.

У 1926 г. ле Карбузье напісаў кнігу “Архітэктура машыннай эпохі” (Architecture d'époque machiniste). Праз два гады ён стаў адным з заснавальнікаў Міжнароднага Архітэктурнага Кангрэсу (Congrès Internationaux d'Architecture). У гэты перыяд ле Карбузье часта наведваў ЗША, Германію і СССР, дзе пазнаёміўся з Усеваладам Меерхольдам і Альбертам Эйнштэйнам. 19 верасня 1930 года ле Карбузье атрымаў французскае грамадзянства, і 18 снежня гэтага ж года ажаніўся з Івон Галіс.

Падчас 2-й сусветнай вайны ле Карбузье з 1942 да 1943 года жыў у Францыі Вішы, а потым быў высланы з горада ў Алжыр які ў той час быў французскай калоніяй. Мясцовая архітэктура мела пэўны ўплыў на архітэктара.

У 1942 г. ле Карбузье пачаў працу над “Мадулярам” – аўтарскім узорам прапорцыі, які потым апісаў у некалькіх працах.

Дом у Штутгарце, Германія, 1927

У канцы вайны ле Карбузье заснаваў “Assemblée de Constructeurs pour Rénovation architecturale”, арганізацыю, якая займалася планамі адбудовы пасляваеннай Францыі. Пасля вайны, ле Карбузье, як аднаму з самых вядомых архітэктараў свайго часу, даручалі рэалізацыі самых прэстыжных праектаў не толькі ў Еўропе, але і ў Індыі і Бразіліі. У 1947 годзе ён увайшоў у камітэт архітэктараў, якія планавалі будову штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, але быў прыняты план амерыканца Уолеса Гарысана.

Памёр ле Карбузье 27 жніўня 1965 года ў Кап Марцін, пад час адпачынку на Міжземным моры.