Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ be-x-old:Сымон Рак-Міхайлоўскі
Радок 20: Радок 20:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]


[[be-x-old:Сымон Рак-Міхайлоўскі]]
[[pl:Szymon Rak-Michajłowski]]
[[pl:Szymon Rak-Michajłowski]]

Версія ад 14:45, 3 лістапада 2010

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн (2(14) красавіка 1885, в. Максімаўка Вілейскага пав. Віленскай губ. (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл.) — 27 лістапада 1938, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Баўтручонак, Беларус, Бутрым Каляда, Сымон Міхалкаў, Сымон Рак; Крыптанімы: С.Р., Р.-М., Сымон Р., Сымон Р-к), беларускі публіцыст, рэдактар, паэт, грамадска-палітычны дзеяч. Пасол сейму Другой Рэчы Паспалітай. Арганізатар і член ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Беларускай народнай рады.

У 1900—1904 вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі; потым настаўнічаў на Маладзечаншчыне. У час рэвалюцыі 1905—1907 за распаўсюджанне сацыял-дэмакратычнай літаратуры зняволены на 3 месяцы ў Вілейцы, потым вымушаны з’ехаць у Крым. У 1912 у Феадосіі скончыў педінстытут. Вярнуўся на радзіму. Арганізоўваў беларускія школы. Стаў членам БСГ. У 1914 мабілізаваны ў армію; ваяваў на Румынскім фронце. Пачаў публікавацца ў 1915 (артыкул «З думак у паходзе» ў «Нашай ніве»). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 у Мінску. Узначаліў Цэнтральную вайсковую раду. З 1918 член Рады БНР. У 1918—1919 член Беларускай вайсковай камісіі. У 1918—1920 жыў у Гродне, працаваў у беларускай гімназіі. Рэгулярнай публіцыстычнай творчасцю стаў займацца з 1919. У 1920—1922 дырэктар Беларускай настаўніцкай семінарыі ў Барунах. Адначасова, з восені 1920, настаўнік Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 абраны дэпутатам сейма Другой Рэчы Паспалітай. З 1923 член Цэнтральнай школьнай рады (з 1926 — Галоўнай управы) ТБШ. З 1925 намеснік старшыні ЦК БСРГ. З 1926 член КПЗБ. Рэдактар «Бюлетэня пасольскага клуба БСРГ»; член Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні. Арыштаваны польскімі ўладамі па справе БСРГ 15.1.1927; Віленскім акруговым судом 22.5.1928 на «працэсе 56-і» асуджаны на 12 гадоў турмы. Паводле рашэння апеляцыйнага суда вызвалены ў 1930. Увайшоў у склад камітэта «Змаганне». З-за пагрозы новага арышту ў кастрычніку 1930 перабраўся ў Мінск. З лютага 1931 и да арышту працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея. Уступіў у ВКП(б). У 1931—1932 быў членам ЦВК БССР. Арыштаваны ДПУ БССР 16.8.1933 у Мінску па адрасе: вул. К. Маpкса, 2-і Дом Саветаў, па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9.1.1934 рашэннем судовай калегіі АДПУ СССР як «аргані­затар і кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ», прыгавораны да расстрэлу; прысуд заменены на 10 гадоў лагераў. Адпраўлены на Салаўкі. 5.9.1937 этапаваны ў Мінск; 14.11.1938 «асобай тройкай» НКУС БССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ваенным трыбуналам БВА 18.4.1956. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Асабовая справа Р. № 10182-с (спынена 16.8.1956) захоўваецца ў архіве КДБ РБ. У Маладзечне яго імем названа вуліца.

Творы

  • Гутарка аб беларускай мове. Мн., 1919;
  • Страшны вораг: Кніжка пра гарэлку. Вільня, 1924;
  • Прамовы дэпутатаў Беларускага пасольскага клюбу ў Польскім Сойме. Паводле соймавых стэнаграм. Вільня, 1924;
  • Прамовы дэпутатаў соймавага клюбу Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Вільня, 1926.
  • Турэмны дзённік Сымона Рак-Міхайлоўскага // Куфэрак Віленшчыны. 2007. № 1 (12). С. 48–97.

Шаблон:Літ

Крыніцы

  • [0 2] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.;
  • [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў..
  • Пашкевіч Алесь. Сымон Рак-Міхайлоўскі: старонкі жыцця і дзейнасці // Куфэрак Віленшчыны. 2007. № 1 (12). С. 4–30.