Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
Радок 21: Радок 21:
{{DEFAULTSORT:Дуж-Душэўскі Клаўдзій}}
{{DEFAULTSORT:Дуж-Душэўскі Клаўдзій}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 27 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1891 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбокім]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай архітэктуры]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай журналістыкі]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускай педагогікі]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай]]
[[Катэгорыя:Памерлі 25 лютага]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1959 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Вільнюсе]]


[[be-x-old:Клаўдзі Дуж-Душэўскі]]
[[be-x-old:Клаўдзі Дуж-Душэўскі]]

Версія ад 00:09, 9 лістапада 2011

Файл:Клаўдзій Сцяпанавіч Душэўскі.jpg
Клаўдзій Дуж-Душэўскі
Магіла Клаўдзія Дуж-Душэўскага

Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (псеўданім і крыптанім: К.Душ; К. Д.; 27.3 (паводле іншых звестак 13(26).4.)1891, мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Віцебская вобласць — 25.2.1959, Вільнюс) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам бел-чырвона-белага сцяга.

У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху. Іграў Крыніцкага ў «Паўлінцы» Я. Купалы. У 1912—18 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага універсітэта. Удзельнічаў у выданні часопіса «Раніца». Паводле яго сведчання, стварыў эскіз беларускага нацыянальнага сцяга. У 1917 ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый (сакавік 1917 г., Мінск), Усерасійскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917 г., Петраград) і інш. У 1918 працаваў загадчыкам бежанскага аддзела Белнацкама. Пасля распаду БСГ (лета 1918) у Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З красавіка 1919 ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны (май — ліпень 1919), узначальваў камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай вайсковай камісіі. Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада БНР у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе В. Ластоўскага. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах. У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Вызвалены 7.2.1921; эміграваў у Літоўскую рэспубліку (Каўнас). У 1920—30-я г. працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў, сувязі Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Літоўскі універсітэт (Каўнас).

Выдаваў і рэдагаваў часопісы «Беларускі сцяг» (1922), «Крывіч» (1923—26), «Беларускі асяродак» (з 1933). Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, Т. Іваноўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.

Арыштаваны савецкімі ўладамі 2.7.1940. У жніўні 1943 арыштаваны нямецкімі ўладамі за дапамогу яўрэям; зняволены ў лагеры каля Правянішкес. У 1944—46 дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта. У снежні 1946 — маі 1947 пад следствам у Вільні. Зноў арыштаваны ў лютым 1952; асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце «Літбудпраект».

Пахаваны ў Каўнасе.

Літаратура

  • Дуж-Душэўскі Клаўдзій Сяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 1998. — Т. 6. — С. 269—270.
  • Луцкевіч Л. Барацьбіт і будаўнік / Л. Луцкевіч // Літаратура і мастацтва. — 1991. — 3 мая. — С. 13.
  • Луцкевіч Л. Заслужыў пашану нашчадкаў / Л. Луцкевіч // Голас Радзімы. — 1991. — 2 мая. — 18. — С. 4-5.
  • Рудовіч С. Белы, чырвоны, белы… // Звязда. 1992, 25 сак.
  • Рудовіч С. Палітык, асветнік, дойлід / С. Рудовіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. Сачанка і інш. — Мн., 1995. — С. 126—129.