Беларускі сцяг (часопіс)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Беларускі сцяг»
Тып часопіс

Выдавец Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі
Краіна
Рэдактар Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі
Заснавана красавік 1922
Спыненне публікацый верасень 1922
Палітычная прыналежнасць Урад Беларускай Народнай Рэспублікі
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж

«Беларускі сцяг» — штомесячны грамадска-палітычны і літаратурны часопіс, орган ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.

Выдаваўся ў красавіку — верасні 1922 у Каўнасе на беларускай мове. Рэдактар-выдавец К. Дуж-Душэўскі.

Галоўная мэта выдання, на думку рэдакцыі, заключалася ў абароне незалежнай беларускай дзяржаўнасці, павышэнні грамадскай свядомасці, умацаванні волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў беларускага жыцця. Разглядаў палітычныя і грамадскія падзеі ў Заходняй Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызваленчага руху і будучыні беларускага народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі.

Некаторыя аўтары: А. Цвікевіч (псеўд. А. Галынец і крыптанімам А. Ц.), В. Ластоўскі, Я. Станкевіч, І. Трызна і інш.

Выйшла 4 нумары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]