Асвейскае: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
VladimirZhV (размовы | уклад) вікіфікацыя, дапаўненне, крыніцы |
VladimirZhV (размовы | уклад) каардынаты |
||
Радок 20: | Радок 20: | ||
|салёнасць =0,125 |
|салёнасць =0,125 |
||
|празрыстасць =2,5 |
|празрыстасць =2,5 |
||
|lat_deg=56 |lat_min= |
|lat_deg=56 |lat_min=3 |lat_sec= 8|lat_dir= |
||
|lon_deg=28 |lon_min= |
|lon_deg=28 |lon_min=9 |lon_sec= 6|lon_dir= |
||
| вадазбор = 206 |
| вадазбор = 206 |
||
| карта = |
| карта = |
Версія ад 20:57, 25 снежня 2011
Асвейскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,8 м |
Даўжыня |
|
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 7,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 259 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асв · йскае возера — самае паўночнае возера Беларусі і другое паводле плошчы сярод беларускіх азёр. Знаходзіцца ў Верхнядзвінскім раёне, у басейне ракі Дрыса.
Плошча возера 52,8 км², глыбіня да 7,5 м, даўжыня 11,4 км, шырыня да 7,8 км.
Катлавіна акруглай формы, водмелі чаргуюцца з паніжэннямі. У заходняй частцы возера ёсць востраў плошчай каля 5 км². Даўжыня берагавой лініі 33,4 км. Берагі возера нізкія, тарфяністыя або пясчаныя. Упадае рака Выдранка і больш за 40 ручаёў.
Возера адносіцца да эўтрофнага тыпу, мелкаводнае, сярэдняя глыбіня не перавышае 2 метраў. Прыток вады ў вадаём адбываецца, галоўным чынам, за кошт ападкаў. Апошнія 20 гадоў возера інтэнсіўна зарастае надводнай расліннасцю і паступова страчвае сваё значэнне ў якасці рыбапрамысловага вадаёма і месца гнездавання вадаплаўных птушак. Найбольш верагодная прычына такіх змяненняў — зніжэнне ўзроўню вады, для пад'ёму і стабілізацыі ўзроўню вады ў возеры, на гэтым канале Дзегцяроўка было ўзведзена гідратэхнічнае збудаванне са шлюзам-рэгулятарам, загараджальнай дамбай і водападводзячым каналам. Аднак цяпер дамба знаходзіцца ў нездавальняючым тэхнічным стане. Другой верагоднай прычынай зніжэння ўзроўню вады могуць быць вынікі торфараспрацовак, якія праводзіліся недалёка ад возера.
Возера Асвейскае — буйнейшае ў рэгіёне Паазер'я месца размнажэння і паслягнездавой канцэнтрацыі некаторых паляўнічых відаў вадаплаўных птушак: качкі-крыжанкі (Anas platyrhynchos), нырка-сівака (Aythya ferina) і лыскі (Fulica atra). Акрамя таго, возера і навакольныя тэрыторыі з'яўляюцца месцам пастаяннай канцэнтрацыі водна-балотных відаў птушак у перыяд міграцый вясной і восенню.
Возера выкарыстоўваецца ў рыбнай гаспадарцы, у рэкрэацыйных мэтах. Уваходзіць у склад ландшафтнага заказніка Асвейскі. На беразе Асвейскага возера знаходзіцца паляўніча-рыбалоўная база Верхнядзвінскай ЛПГ.
На беразе возера размясціўся гарадскі пасёлак Асвея і вёскі Вялікае Сяло, Чапаеўскі, Асвеіца, Канчаны і інш..
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Край Асвейскіх азёр = Край Освейских озер / А. Ф. Бубала, В. І. Рудой; фота А. Ф. Бубала, А. У. Маладзечкін, В. Л. Салаўёў. — Наваполацк, 2007. — 44 с.
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Скарбы прыроды Беларусі — Treasures of Belarusian Nature: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял разнастайнасці /аўт. тэксту і фота А. В. Казулін [і інш]. — 2-ое выд., перапрац., дап. — Мн.: Беларусь, 2005. — 215 с. — Паводле эл. рэсурса ptushki.org
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 11, 44, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.