Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау
ням.: Christian Hoffmann von Hoffmannswaldau
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1616
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1679(1679-04-18)[2] ці 1679[3]
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, палітык, перакладчык, юрыст, паэт-адвакат, лібрэтыст
Жанр Q1491684?
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау (25 снежня 1616, Брэслау, цяпер Уроцлаў, Польшча — 18 красавіка 1679) — нямецкі паэт, адзін з буйных прадстаўнікоў барока, стваральнік т. зв. другой сілезскай школы паэтаў, блізкай да марынізму.

Скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт (Нідэрланды).

Дэбютаваў перакладамі з італьянскай паэзіі. Дыяпазон лірыкі Крысціяна Гофмана фон Гофмансвальдау (надрукавана пасмяротна) вельмі шырокі: ад галантнай любоўнай паэзіі (эратычныя оды, мадрыгалы, рандо) да трагічнай філасофскай лірыкі, эпітафій і эпіграм, дзе геданістычныя матывы спалучаюцца з адчуваннем марнасці, тленнасці быцця. Вядомасць яму прынеслі «Гераічныя лісты» (1679), узорам для якіх паслужылі «Гераіды» Авідзія.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
  4. CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.