Кімберлі (плато)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны парк Пурнулулу

Кімберлі (англ.: Kimberley) — плато на паўночным захадзе Аўстраліі. Найвышэйшы пункт — гара Орд (936 м).

Плато складзена пераважна старажытнымі крышталічнымі пародамі і пясчанікамі, на ўсходзе — базальтам. Рассечана эрозіяй на асобныя плато і хрыбты. Пераважае субэкватарыяльны клімат. Расліннасць на поўначы плато прадстаўлена вечназялёным эўкаліптавым рэдкалессем, у далінах рэк пераважаюць лясы, на поўдні — арыднае рэдкалессе, на пясчанікавых плато — збожжавыя і хмызнякі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]