Пратока

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прато́кавадацёк, які з’яўляецца часткай іншага вадацёка, альбо злучае іншыя вадацёкі ці вадаёмы.

Вядомыя два віды пратокаў:

  • другараднае рэчышча (рукаў) ракі, утворанае разгалінаваннем ракі астравамі,
  • кароткі вадацёк прыроднага паходжання, што злучае возера з ракой ці два возеры.

За пратоку звычайна лічыцца рэчышча, меней мнагаводнае за галоўнае.[1]

У Беларусі рачныя пратокі найчасцей трапляюцца на рэках Палесся, паміж азёрамі — у Паазер’і.

Прыкладам пратокі паміж азёрамі з’яўляецца пратока паміж азёрамі Снуды і Струста на Браслаўшчыне.

Зноскі

  1. Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Народная асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X — С. 247, Геаграфія ў тэрмінах..., С. 240.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 25. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]